Темы

Свята ў гонар глушчанак

Свята ў гонар глушчанак

Шчырыя віншаванні, цёплыя словы ўдзячнасці і лепшыя пажаданні напярэдадні 8 Сакавіка прымалі самыя родныя і любімыя, клапатлівыя і спагадлівыя, адказныя і настойлівыя, тыя, з каго пачынаецца ўсё ў жыцці і хто ўносіць у яго радасць, хто паспяхова сумяшчае мацярынства з працай, не шкадуючы сябе ў бясконцых жыццёвых клопатах. Гэта ў іх гонар і для іх, прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва самых розных узростаў і прафесій, у Глуску адбыўся святочны канцэрт-віншаванне “З любоўю да жанчыны”.

З самым цудоўным вясеннім святам жанчын павіншаваў старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха. Ён сказаў пра неацэнную ролю жанчыны ў розных сферах жыццядзейнасці, але падкрэсліў, што галоўнае жаночае прызначэнне — быць захавальніцай сямейнага ачага, пажадаў усім цудоўнага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Віншаванні са святочна ўпрыгожанай сцэны кінатэатра “Арыён” у адрас жанчын прагучалі і з вуснаў намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Цімчанкі. “Дзякуй вам за вашу працавітасць і падтрымку, разуменне і мудрасць, за тое, што робіце свет больш прывабным і высакародным”, — адзначыў ён.

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і ў сувязі з Міжнародным жаночым днём Падзячныя лісты старшыні райвыканкама на свяце атрымалі фельчар брыгады хуткай медыцынскай дапамогі раённай бальніцы Наталля Жынько, галоўны эканаміст ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Раіса Коўганава, загадчыца касцюмернай раённага Дома культуры Зінаіда Марціновіч, сакратар прыёмнай Глускага лясгаса Святлана Нікітка, кіраўнік спраў Калаціцкага сельвыканкама Ірына Хацяновіч, прыёмшчыца комплексна-прыёмнага пункта аграгарадка Засценак Усцярхі ААТ “Глускія Бытпаслугі” Наталля Шчорс і намеснік старшыні праўлення Глускага райпо Ганна Янушэўская.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай: свае лепшыя нумары віноўніцам урачыстасці дарылі дарослыя і маленькія артысты раёна. Ад добрай музыкі, яркіх фарбаў букетаў, шчырых апладысментаў гледачоў, бляску ў вачах і светлых усмешак жанчын у зале стала па-веснавому цёпла, маляўніча і асабліва ўтульна.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота глядзіце  тут

Последние новости

Актуально

Электричество греет

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

С 1 января 2025 года бюджетники смогут получать доплаты за дополнительные обязанности

27 ноября 2024
Читать новость
Власть

Дзень інфармавання ў Глускай ПМК-249

26 ноября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану необходимо монетизировать высокий уровень политических отношений

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзы подвели итоги

26 ноября 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Встречаем зиму с легким морозом. Прогноз погоды на ближайшие дни

26 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем