Темы

У нядзелю 10 сакавіка Глушчына гуляла, Масленіцу праводзіла, з зімою развітвалася, вясну сустракала

У нядзелю 10 сакавіка Глушчына гуляла, Масленіцу праводзіла, з зімою развітвалася, вясну сустракала

У нядзелю 10 сакавіка Глушчына гуляла, Масленіцу праводзіла, з зімою развітвалася, вясну сустракала. Ужо з раніцы на бульвары Грахоўскага сталі збірацца людзі, зазіраць у павільёны, прыцэньвацца ды купляць прысмакі да свята. Многія затрымліваліся там, дзе можна было пакаштаваць смажанага мяса, духмянай гарбаты, ласункаў і бліноў. Не ведаю, ці шмат куплялі, але прыглядаліся і цікавіліся глушчане і вырабамі мясцовых рамеснікаў. Тут жа табе і кошыкі адмысловыя былі, і ўпрыгажэнні якія хочаш — для людзей і для інтэр’ера, і сувеніраў незлічона.

Асабліва ажыўлена стала на бульвары бліжэй да дванаццаці, калі распачалася святочная праграма, падрыхтаваная работнікамі ўстаноў культуры і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці. Са сцэны (з прыступак кінатэатра “Арыён”) гучалі песні і вясёлыя прыпеўкі, гледачы мімаволі прытупвалі ды прытанцоўвалі, хто смялейшы — дык і ў скокі кінуўся. Скамарохі, Цыган з Мядзведзем у натоўпе хадзілі, людзей весялілі, а Цыганка добрыя весткі прадказвала, шчасце абяцала.

Але неабавязкова было заставацца проста гледачом і слухачом, самых актыўных запрашалі (не, не так, запрашалі ўсіх, згаджаліся самыя актыўныя) паўдзельнічаць у гульнях і спаборніцтвах. Для дзяцей падрыхтавалі асобную конкурсную праграму, а для дарослых іспыты былі больш сур’ёзныя, скажам, для людзей добра падрыхтаваных фізічна і псіхалагічна.

А што вы думаеце, лёгка пераадолець страх і залезці па мокрым слупе на самую верхатуру, каб здабыць прыз? Ды і не ў падарунку тут справа, галоўнае — сябе паказаць, свае спрыт ды сілу. Падыходзілі мужчыны, да слупа таго дакраналіся, абмацвалі нават, быццам спрабуючы на трываласць, і адыходзілі… Але знайшліся смельчакі, аж два чалавекі, і малайцы — не пераацанілі свае сілы, з першай спробы на слуп узабраліся.

Моц і ўстойлівасць (у літаральным сэнсе) глушчане-мужчыны прадэманстравалі падчас перацягвання каната. Такое спаборніцтва — абавязковы атрыбут масленічных гулянняў у Глуску, і  гэта відовішча заўсёды збірае нямала заўзятараў. Пабалець за сваіх прыходзяць жонкі, дзеці, калегі. У гэты раз на канат было заяўлена дзесяць каманд: райбальніцы, лясгаса, райпо, “Жылкамгаса”, ДРБУ-213, гаргаза, Аўтапарка № 15, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага аддзела ўнутраных спраў, а таксама каманда ПМК-86, праўда, па тэхнічных прычынах яна ў спаборніцтве не ўдзельнічала. Барацьба разгарнулася не на жарт, а прызёрамі сталі прадстаўнікі Глускага РАУС, у іх трэцяе месца, на другім — канацісты Глускага РАНС, а першае месца і першую прэмію заваявала каманда Глускага лясгаса. Дарэчы, у гэтым годзе перацягванне каната ўключана ў праграму раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры, таму спартсмены, атрымаўшы грашовыя прызы, яшчэ і прынеслі сваім арганізацыям першыя балы ў залік спартакіяды.

Што яшчэ сказаць пра Масленіцу? Увесь час, што ішло свята, з пераменным, як кажуць, поспехам ішоў і дождж. Добры такі веснавы дождж, то ціхенькі, то ўліўны і лапаткі, стараўся, змываў усё бруднае і непрыгожае, што назбіралася за зіму. А што не змылася дажджом, глушчане спалілі ў парку разам з пудзілам. У агні, спадзяюся, згарэлі крыўды, горыч, самота, зайздрасць, скептыцызм, дрэнныя думкі і благі настрой, словам, усё тое, што часам замінае нам жыць. Ну і няхай гарыць яно гарам!

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Больш здымкаў глядзіце тут

Последние новости

Общество

Отдел кадров. Директором Глусского Автопарка № 15 назначен Игорь Артёмчик

1 декабря 2024
Читать новость
Здоровье

1 декабря — Всемирный день борьбы со СПИДом

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

В двух словах

30 ноября 2024
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, как правильно ухаживать за фиалками зимой?

30 ноября 2024
Читать новость
Общество

Мамино богатство. Юбилей отметила Нина Георгиевна Бутевич из Глуска

30 ноября 2024
Читать новость
Общество

 Афиша. Куда сходить в Глуске в ближайшие выходные

29 ноября 2024
Читать новость