Темы

Мы ўдзячны кожнаму

Мы ўдзячны кожнаму

Сустрэча з кожным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны — гэта як сустрэча з гісторыяй, як кароткі дотык да тых пакут, якія прынесла вайна. Айчыне яна прынесла разбурэнне і спусташэнне, людзям у кожную хату — горыч расстанняў, боль і слёзы ад страты родных, блізкіх, сяброў.

Вось чаму мы так удзячны кожнаму, хто быў на той вайне, хто змагаўся за Перамогу. А было іх — мільёны, і мільёны, і мільёны. Цяпер з намі засталіся адзінкі. У Глускім раёне зараз дзевяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожнаму — увага і клопат ад дзяржавы, падзяка і пашана ад людзей. І не важна, ваявалі яны на фронце, як Васіль Антонавіч Глаз, Яўген Цімафеевіч Шылаў, Васіль Уладзіміравіч Курс, Ніна Уладзіміраўна Кульба, Валянціна Васілеўна Зайцава, былі ў партызанах, як Мікалай Дзмітрыевіч Зянькоўскі і Соф’я Антонаўна Пятрова, збіралі і вывозілі трафейную зброю, як Марыя Іванаўна Галамака, ці ўдзельнічалі ў размініраванні вызваленых тэрыторый, як Уладзімір Сцяпанавіч Званковіч, — кожны з іх зрабіў свой унёсак у тое, каб перамагчы ворага, каб скончылася вайна.

Гэтымі днямі кожны з іх атрымаў віншаванні, кветкі, падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, матэрыяльную дапамогу ад прадпрыемстваў, дзе яны працавалі. Да кожнага ветэрана вайны напярэдадні Дня Перамогі завіталі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята

г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў маёр Сяргей Корбут, старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў, да іх далучаліся старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі арганізацый і гаспадарак.

Падзяку за ратны подзвіг, віншаванні з Днём Перамогі і шчырыя пажаданні здароўя кожнаму з ветэранаў ад імя раённага выканаўчага камітэта, яго старшыні Сцяпана Чачухі і сябе асабіста выказваў Дзміт-рый Цімчанка. Госці цікавіліся самаадчуваннем, гутарылі і дамаў-ляліся на наступную сустрэчу — з нагоды вызвалення Беларусі. Ці трэба казаць, як расчулены былі ветэраны, як дзякавалі за памяць, увагу і клопат, як радаваліся віншаванням, блізкаму і, мабыць, самаму дарагому для іх святу — Дню Перамогі. Усё можна перажыць і вынесці, голад і холад, страшней за ўсё — вайна, упэўнена ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Васілеўна Зайцава. Са слязамі на вачах яна перадала просьбу-запавет жыць у міры, берагчы мір. Бо той, хто бачыў і прайшоў вайну, ніколі нікому яе не пажадае.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара   

Больш здымкаў глядзіце тут

Последние новости

Общество

Электросети: модернизация по всем направлениям

22 декабря 2024
Читать новость
Общество

Наши люди. Электромонтер Глусского района электросетей Николай Дешковец

22 декабря 2024
Читать новость
Власть

С Днем энергетика! Поздравление от руководства Глусского района

22 декабря 2024
Читать новость
Общество

Новости — глусские, зрители — разные

21 декабря 2024
Читать новость
Общество

Кто может быть Дедом Морозом и тамадой

21 декабря 2024
Читать новость
АПК

Итоги конкурса мехдворов в Глусском районе

21 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем