Темы

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха — аб дасягненнях і далейшым развіцці сельскай гаспадаркі раёна

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха — аб дасягненнях і далейшым развіцці сельскай гаспадаркі раёна

Традыцыйнае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019” Глуск сустракае значна абноўленым і нібы памаладзелым, змены ў яго вобліку ўжо паспелі ацаніць і самі глушчане, і тыя, хто прыязджае да нас па справах або ў госці, хто сочыць за жыццём сваёй малой радзімы з дапамогай інтэрнэту. Пазітыўныя зрухі адбываюцца не толькі ў справе добраўпарадкавання, але і ў сельскай гаспадарцы. Пра іх напярэдадні свята карэспандэнтам газеты “Радзіма” расказаў старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан ЧАЧУХА:

— Так, свае дасягненні, свае планы на далейшае развіццё ёсць і ў працаўнікоў вёскі. У прыватнасці, вырашана павялічыць план асенняй сяўбы, каб нарасціць аб’ёмы вытворчасці збожжа. Менавіта азімыя культуры ў нас даюць большы ўраджай, а яравыя часцей пакутуюць ад неспрыяльных умоў надвор’я. Узяць хаця б сяголетні ўраджай, па прычыне засушлівага лета ён атрымаўся невялікі, і нам давялося прыкласці ўсе намаганні, каб своечасова сабраць усё вырашчанае і не дапусціць зніжэння вытворчасці зерня да ўзроўню мінулага года.

Зараз у раёне ўжо пасеяна 6842 гектары азімых зерневых на зерне і 459 гектараў на зялёны корм. Калі згадаць, што сёлета да ўборкі было 3800 гектараў, то відавочна значнае — больш як на 3 тысячы гектараў — павелічэнне пасяўных плошчаў. Пасеяўшы болей гэтай восенню, мы наступнай вясной больш увагі і часу зможам удзяліць кукурузе — расліне, якая з’яўляецца асновай кармавой базы. Павялічыўшы плошчы пад гэту культуру на 3 тысячы гектараў, мы давядзём іх у 2020 годзе да 8 тысяч.

Пры гэтым збіраемся сеяць на зерне новыя, больш прадуктыўныя сарты, якія даюць па 100 і болей цэнтнераў зерня (сяголета мы намалочвалі па 52 цэнтнеры на круг). На зерне кукурузы плануем пасеяць 2 тысячы гектараў. Дарэчы, сортаабнаўленне правядзём і са збожжавымі культурамі, каб давесці ўраджайнасць каласавых да 25 цэнтнераў з гектара. З улікам усіх гэтых захадаў разлічваем валавую вытворчасць зерня (з улікам кукурузы) давесці да 30 тысяч тон. Я перакананы, што нам гэта па сілах, і такое маё перакананне грунтуецца на шэрагу фактараў. Да ўжо названых скажу, што зараз мы вядзём нарыхтоўку азотных удабрэнняў, каб забяспечыць імі пад поўную патрэбу яравую сяўбу і падкарміць усе азімыя культуры. Акрамя гэтага, важным крокам ва ўмацаванні пазіцый я лічу абнаўленне машынна-трактарнага парку. У гэтым годзе гаспадаркамі раёна набыта 39 адзінак тэхнікі, гэта трактары, зернеўборачны камбайн, разнастайныя прычапныя агрэгаты, у тым ліку размеркавальнікі і рассейвальнікі ўдабрэнняў, касілкі, сеялкі і іншае. Нават чалавек, далёкі ад сельскай гаспадаркі, разумее, што сёння без сучаснай тэхнікі на палях немагчыма выканаць своечасова і якасна ўсе агратэхнічныя мерапрыемствы, якія ў канчатковым выніку і ўплываюць на ўраджай. Між тым нашым гаспадаркам не хапала такой тэхнікі.

Грамадскі статак вырас на 1634 галавы (прыбаўка ёсць ва ўсіх гаспадарках). Кармавых адзінак нарыхтавана на 3 тысячы тон болей, чым летась, на ўмоўную галаву маецца амаль 24 цэнтнеры кармавых адзінак, і гэта таксама больш, чым было мінулай восенню, нават з улікам такога значнага росту пагалоўя.

Усе гэтыя захады прадпрымаюцца для таго, каб можна было стварыць дастатковую кармавую базу і тым самым падвесці трывалы падмурак пад жывёлагадоўлю. Справа ў тым, што з-за недахопу фінансавых сродкаў і праз недастатковую колькасць кармоў мы недаатрымлівалі прадукцыю жывёлагадоўлі. Кожнаму вядома: каб павысіць прывагі і надоі, патрэбна павялічваць пагалоўе і забяспечыць яго добрай кармавой базай. У гэтым накірунку ўжо сёння ў нас ёсць станоўчыя зрухі: сяголета ў раёне грамадскі статак вырас на 1634 галавы (прыбаўка ёсць ва ўсіх гаспадарках). Кармавых адзінак нарыхтавана на 3 тысячы тон болей, чым летась, на ўмоўную галаву маецца амаль 24 цэнтнеры кармавых адзінак, і гэта таксама больш, чым было мінулай восенню, нават з улікам такога значнага росту пагалоўя. Жывёлы стала больш, і, каб палепшыць умовы яе ўтрымання, гаспадаркі раёна пачалі рамантаваць і выкарыстоўваць старыя хлявы і фермы, што значна танней, чым будаваць новыя.

У 2019 годзе гаспадаркамі Глускага раёна набыта 39 адзінак тэхнікі, гэта трактары, зернеўборачны камбайн, разнастайныя прычапныя агрэгаты, у тым ліку размеркавальнікі і рассейвальнікі ўдабрэнняў, касілкі, сеялкі і іншае.

Такім чынам, мы ставім перад сабой і вырашаем тры асноўныя задачы: нарыхтоўка дастатковай колькасці кармоў, нарошчванне пагалоўя і стварэнне добрых умоў для яго ўтрымання. Калі будзем добра працаваць і паспяхова вырашым гэтыя задачы, павысім і дабрабыт сяльчан.

Я ўпэўнены, што так яно і будзе, бо ёсць у раёне людзі, якія любяць зямлю і ведаюць сваю хлебаробскую справу. Найперш гэта пераможцы працоўнага спаборніцтва — камбайнеры Дзмітрый Валёха і Яўген Макрыдаў, вадзіцель Мікалай Штылёў са “Слаўгарадскага”, механізатары Раман Багук і Васіль Слук з “Глускай Зары”, Яўген і Аляксандр Філіпенкі са “Слаўгарадскага”, Васіль Туміловіч і Уладзімір Дроб, аператары на дапрацоўцы зерня Сяргей Ніканенка і Міхаіл Дарошка з райаграпрамтэхзабеспячэння і шмат іншых шчырых і руплівых працаўнікоў, якіх мы восьмага лістапада будзем ушаноўваць на “Дажынках”. Дзякуй ім за іх старанне і за цяжкую працу, жадаю ім і ўсім нам моцнага здароўя і новых поспехаў, плённых будняў і вясёлых свят.

Последние новости

Общество

Поздравления с Днем защитников Отечества принимал Евгений Тимофеевич Шилов

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Могилёвской области за выходные задержали девять пьяных водителей

24 февраля 2025
Читать новость
Власть

От авиастроения до строительства метро. Лукашенко предложил Свердловской области России развивать сотрудничество

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

Приносят не только газеты и письма. Рассказываем, как работают глусские почтальоны

23 февраля 2025
Читать новость
Общество

Глусские офицеры — среди лучших

23 февраля 2025
Читать новость
Власть

С Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Поздравление руководства района

23 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем