Рамонт даху цэнтральнай часткі будынка Свята-Богаяўленскага храма Глуска завершаны. Канчатковая стадыя работ — устаноўка купалаў і крыжоў на храме і шпілі званіцы — намечана на гэтую пятніцу
Рамонт даху цэнтральнай часткі будынка Свята-Богаяўленскага храма Глуска завершаны. Канчатковая стадыя работ — устаноўка купалаў і крыжоў на храме і шпілі званіцы — намечана на гэтую пятніцу. Па словах настаяцеля храма айца Міхаіла, самі мантажныя работы пачнуцца з раніцы (з-за тэхнікі бяспекі пажадана, каб у двары ў гэты час не было цікаўных), а ў 15:30, перад падняццем крыжоў, адбудзецца малебен і будуць асвечаны крыжы. Нагадаем, што да замены даху і купалаў на будынку храма прыступілі ў чэрвені. Былі вызначаны вялікія аб’ёмы спецыфічных работ, для выканання якіх патрабаваліся адмысловая тэхніка, адмысловыя спецыялісты, вялікія аб’ёмы будаўнічых матэрыялаў, значныя сродкі.
Без павелічэння можна сказаць, што будынак Свята-Богаяўленскага храма — сапраўднае ўпрыгажэнне Глуска, яго знакавы аб’ект, а без купалаў і крыжоў ён выглядаў неяк сіратліва. Таму іх устаноўка, без сумнення, радасная па-дзея для прыхаджан храма і проста местачкоўцаў, думаецца, многія захочуць стаць яе відавочцамі.