Темы

Важнейшы накірунак — работа з моладдзю

Пытанні рэалізацыі моладзевай дзяржаўнай палітыкі ў Магілёўскай вобласці былі разгледжаны падчас пасяджэння абласнога выканаўчага камітэта, якое прайшло 22 чэрвеня на базе Клічаўскага раёна. У рабоце пасяджэння ўзялі ўдзел Глава Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід  Мартынюк, ідэалагічны актыў вобласці. Прадстаўнікі раёнаў прымалі ўдзел у пасяджэнні праз відэасувязь.

У студыі Глускага райвыканкама прысутнічалі старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, начальнікі аддзелаў па адукацыі Аляксандр Леўчанка, арганізацыйна-кадравай работы Алена Трыбуш, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік, начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Алена Кірэй.

На Магілёўшчыне моладзь складае прыкладна 17 працэнтаў яе насельніцтва, гэта крыху больш за 171 тысячу чалавек. Работа з моладдзю з’яўляецца важнейшым напрамкам дзейнасці дзяржаўных органаў і грамадскіх інстытутаў, адзначыў Анатоль Ісачанка, старшыня аблвыканкама, і весціся яна павінна зацікаўлена, без фармалізму. Лічыць правільным адрадзіць такія ранейшыя формы работы, як провады навабранцаў у армію, ушанаванне маладых бацькоў, старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха. Для маладых спецыялістаў, што прыязджаюць у раён, патрэбна ладзіць агульныя справы — культурныя, спартыўныя, працоўныя. Каб ім было цікава, каб яны знаёміліся паміж сабой. Зараз у Глускім раёне пражывае 1800 чалавек ад 14 да 31 года, з іх у радах БРСМ — менш як трэцяя частка, 28,9 працэнта, а значыць, ёсць куды расці і што паляпшаць у рабоце арганізацыі. Трэба прыкмячаць і выяўляць актыўных маладых людзей, прыслухоўвацца да іх, падтрымліваць іх ініцыятывы, падкрэсліў кіраўнік раёна.

Последние новости

Происшествия

Пожилой могилевчанин переплатил за одеяло в пять раз. В проблеме разбирались эксперты

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко провел личный прием граждан в Могилёве

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

День открытых дверей прошел в Глусском районном отделе Следственного комитета

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: во многом благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Смотрите, что едите!

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзная приемная по вопросам цен и качества торговли будет работать 5 декабря

4 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем