Темы

Вялікдзень у выключных умовах

Калі не атрымаецца благаславіць велікодныя стравы ў касцёле, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страў у хатніх умовах, паведамляецца на сatholic.by.

З-за выкліканых пандэміяй каранавірусу складанасцяў не ўсе вернікі змогуць асабіста ўдзельнічаць у пасхальных набажэнствах, а таксама благаславіць у святыні стравы на велікодны стол. У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў парадак і тэкст малітвы благас-лаўлення велікодных страў у хатніх умовах. Гэтую выключную магчымасць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі арцыпастыр даў вернікам-каталікам на Вялікдзень 2020 года.

Пасля таго як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстус уваскрос! Аллелюя!». Потым, як гаворыцца ў Дэкрэце, хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, тое месца, дзе апавядаецца, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстус уваскрос. Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву благаслаўлення (яе тэкст можна знайсці ў самім Дэкрэце). Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа.

Последние новости

Общество

Сухофрукты однозначно мыть!

30 января 2025
Читать новость
Общество

Единый день безопасности дорожного движения «Дорога не прощает ошибок!» 31 января пройдет в Глусском районе

30 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил решение на охрану государственной границы в 2025 году

30 января 2025
Читать новость
Общество

Спросили глусчан о покупках в интернет-магазинах

30 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: важно не просто защищать границу, но и вовремя видеть возможные угрозы

30 января 2025
Читать новость
Общество

Увеличиваются пенсии и пособия

30 января 2025
Читать новость