Цікавая творчая сустрэча адбылася ў СШ № 1 Глуска. Яе прысвяцілі земляку Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму

Цікавая творчая сустрэча адбылася сёння ў СШ № 1 Глуска. Яна была прысвечана земляку (родам з Клетнага) Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму — лінгвісту, пісьменніку, чалавеку, уклад якога ў беларускае мовазнаўства цяжка пераацаніць.










На сустрэчу са старшакласнікамі прыехалі родныя Фёдара Міхайлавіча і тыя, хто блізка ведаў ці мае да яго нейкае іншае дачыненне, — у першую чаргу зяць Канстанцін Канстанцінавіч і ўнук Юрый, а таксама паэтэса Вера Буланда, якой пашчасціла вучыцца ў Янкоўскага, спявак і дырыжор Аляксандр Валодчанка, журналіст, пісьменнік і паэт Навум Сандамірскі.