Темы

Добры настрой вяскоўцам — ад калектыву  Завалочыцкага СДК

Добры настрой вяскоўцам — ад калектыву  Завалочыцкага СДК

Культурнае жыццё ў Завалочыцах і ваколіцах аграгарадка не збіраецца сціхаць, наадварот, кіпіць, штогод напаўняецца цікавым зместам. Любяць тут не толькі добра папрацаваць, але і адпачыць з душой. Сяльчанам у гэтым дапамагаюць мясцовыя культработнікі, здзіўляюць і радуюць сваімі творчымі знаходкамі, робяць жыццё аднавяскоўцаў больш разнастайным і вясёлым.

Ужо 14 гадоў Завалочыцкім сельскім Домам культуры загадвае Людміла Навіцкая. Да гэтага яна працавала выхавацелем дзіцячага садка, у культуру, прызнаецца, трапіла выпадкова.

У 2011 годзе былая загадчыца клуба ў Завалочыцах Таццяна Іванаўна Дубашынская (дарэчы, спецыяліст з саракагадовым стажам) прапанавала ёй стаць кіраўніком сельскай установы культуры. “Да творчасці мяне цягнула з дзяцінства, заўсёды была ўдзельніцай школьных канцэртаў, пастановак, — расказала мая суразмоўца. — Мабыць, таму і згадзілася, адразу захапілася справай і другіх ёю захапіла, хутка зразумела — гэта маё!”

Кіраўнік культурнай установы аб’яднала вакол сябе таленавітых калег, з такім жа душэўным запалам, энтузіязмам, натхненнем, жаданнем працаваць з людзьмі і для людзей. Разам з Людмілай Навіцкай працуюць культарганізатар Таццяна Міроненка, кіраўнік народнага калектыву Вольга Фешчанка, тэхнічны работнік Святлана Студнева, дарэчы, яна не толькі адказвае за парадак і чысціню ў памяшканнях, але, калі трэба, з радасцю пераўвасабляецца ў артыстку і выходзіць на сцэну. Разам завалочыцкія культработнікі ладзяць канцэрты ў любыя святы, гульні, дыскатэкі, выстаўкі, вечары адпачынку, арганізуюць экскурсіі… Сёння ў Завалочыцкім СДК працуюць 11 клубных фарміраванняў, кірункі розныя — ад экалагічных да спартыўных. Дзеці і падлеткі развучваюць танцы, вучацца спяваць, майструюць падзелкі да свят, займаюцца спортам (на другім паверсе СДК ёсць трэнажорная зала), удзельнічаюць у экскурсіях. Для дарослых існуюць драматычны, спартыўны гурткі, ансамбль народнай песні “Вяночак”. Дарэчы, не магла не адзначыць Людміла Навіцкая аднаго з яго ўдзельнікаў — Рамана Акінчыца. “Чалавек ён вельмі таленавіты, актыўны, добра спявае, — ахарактарызавала яго мая суразмоўца. — Рома жыве ў Мінску, часта прыязджае ў Завалочыцы, тут у яго сваякі, выступае разам з намі на канцэртах”.

 Асаблівую ўвагу, як вядома, культработнікі аддаюць пажылым лю-

дзям. Для іх на базе СДК існуе клуб “Залатыя гады”. “Людзі сталага ўзросту разам збіраюцца, спяваюць, танчаць, удзельнічаюць у конкурсах, дзеляцца апошнімі навінамі і падзеямі, —  працягвае Людміла Навіцкая. — Падобныя сустрэчы заўсёды атрымліваюцца вельмі шчырымі і цёплымі. Такой была і апошняя сустрэча: напярэдадні Новага года быў арганізаваны вечар у стылі рэтра “Навагоднія прыгоды”. Акрамя таго, віншуем са святамі пажылых па месцы іх жыхарства, ушаноўваем сямейныя пары-юбіляры”.

Не могуць сядзець склаўшы рукі культработнікі Завалочыцкага СДК. У калектыву  шмат ідэй, адна  з іх — правесці ў аграгарадку “Яблычны фэст”,  зрабіць мерапрыемства брэндавым, традыцыйным, з песнямі і танцамі, конкурсамі, яблычнымі стравамі. Ёсць і іншыя задумкі ў сельскіх культработнікаў, расказваць пра іх пакуль не будзем. Упэўнена, што іх абавязкова ўвасобяць у жыццё, яны будуць не менш цікавымі і парадуюць вяскоўцаў. Для гэтага і працуе калектыў Завалочыцкага сельскага Дома культуры.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара і з архіва СДК

Последние новости

Общество

Про женихов и невест. Информация отдела ЗАГС Глусского райисполкома

22 января 2025
Читать новость
Общество

Не откладывайте прививку на потом

22 января 2025
Читать новость
Спорт

Шесть наград взяли белорусские биатлонисты на этапе Кубка Содружества в Демино

21 января 2025
Читать новость
Общество

Лидия Ермошина о выборах, развитии страны и молодежи

21 января 2025
Читать новость
Культура

Добры настрой вяскоўцам — ад калектыву  Завалочыцкага СДК

21 января 2025
Читать новость
Общество

Досрочное голосование на выборах Президента Республики Беларусь началось

21 января 2025
Читать новость

Рекомендуем