Прыкметна пахарашэў Глуск і раён пасля суботніка, у якім прынялі ўдзел амаль 5 тысяч глушчан. Дружна выйшлі на работу працаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама ветэраны і школьнікі. Адначасова прыбіралі леташняе смецце, абразалі дрэвы і высякалі кустоўе, працавалі ў гаспадарках раёна на рэканструкцыі фермаў і выгульных пляцовак летніх пашаў… І ўсюды адчуваўся дух калектывізму, жаданне бачыць свой родны край яшчэ больш утульным і прыгожым. Сродкі, заробленыя падчас суботніка, а гэта больш за 50 мільёнаў рублёў, будуць пералічаны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны і на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезону.
Тэкст і фота Вольгі ЧУЧВАЛ
Теги
Последние новости
Актуально
Министерство по налогам и сборам информирует о расширении перечня биологически активных добавок к пище на территории России
9 апреля 2025
Власть
Международный телемост собрал за круглым столом 17 субъектов Российской Федерации
9 апреля 2025
Культура
Цікавая творчая сустрэча адбылася ў СШ № 1 Глуска. Яе прысвяцілі земляку Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму
9 апреля 2025
Власть
Лукашенко приехал на тренировку “Динамо-Минск” – поддержать “зубров” перед 1/4 финала Кубка Гагарина
9 апреля 2025
Актуально
Как не принести в сарай африканскую чуму свиней. Памятка от Глусской райветстанции