Темы

Кірмаш у Побліне

Кірмаш у Побліне

У суботу 15 чэрвеня ў Побліне на сустрэчу сабраліся аднавяскоўцы, цяперашнія і былыя. Хто тут жа, у вёсцы, жыве, прыйшлі сваім ходам, больш дальнія прыехалі, сталых людзей, каму цяжка прайсці было да месца збору, таксама падвезлі. Поблін увогуле вёска немалая, доўгая, а збіраліся ў адным яе канцы, на тым месцы, што завецца дагэтуль “школьны двор”, хоць і школы той даўно няма.

Чаму там? Бо здаўна гэтая мясціна на ўскрайку была кропкай прыцягнення для вяскоўцаў. Тут стаяла колісь царква, і тут збіраліся на службу поблінцы і жыхары з навакольных вёсак — Барбарова, Бярэжак, Згоды, Бярозаўкі, Жукавіч, Поўсткі, Падлужжа ды іншых. Пры царкве была адкрыта і першая ў сяле школа. Храм у Побліне асвяцілі ў гонар Узнясення Гасподняга, кажуць яшчэ Ушэсце, і ў Побліне ў гэты дзень заўсёды праводзілі кірмаш. Летась на месцы храма вяскоўцы ўстанавілі крыж, благачынны Глускай акругі протаіерэй Міхаіл яго асвяціў, і тады ж вырашылі абавязкова сабрацца на наступны год, на Ушэсце, на кірмаш, так, як гэта было калісьці.

Узнясенне Гасподняе выпала сяголета на чацвер, 13 чэрвеня, і для зручнасці сустрэчу назначылі ў суботу. Да арганізацыі паставіліся адказна. Запрошаны на свята вёскі айцец Міхаіл адслужыў малебен, і ўсе разам памаліліся за жывых і памерлых.

Калісьці ў Побліне Узнясенне Гасподняе было прастольным святам, збіраліся сваякі, суседзі, гэта вельмі добрая традыцыя, зазначыў айцец Міхаіл. “У нас ёсць мільён прычын адзін з адным пасварыцца, пакрыўдзіцца, разысціся, і няшмат прычын, каб сабрацца, дараваць крыўды, быць разам, адзінымі… Таму шчыра рады, што гэта традыцыя знайшла ў вёсцы свой працяг і зараз аб’ядноўвае аднасяльчан”, — сказаў ён. 

Артысты Бярозаўскага сельскага Дома культуры падрыхтавалі для сабраўшыхся канцэрт. Песні ў выкананні малых і дарослых, танцы, іскрамётныя гумарэскі — усё гэта было і радавала сваёй шчырасцю.

Разыходзіліся вяскоўцы не тое што позна, але хапіла часу і пагаманіць, і ўспомніць, як што было калісьці, распытаць, як хто жыве зараз. Добрую справу ў чарговы раз зрабілі поблінцы, добрую сустрэчу арганізавалі.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

В Центре культуры и досуга «Орион» Глуска прошли мероприятия в рамках единого дня безопасности

5 октября 2024
Читать новость
Общество

5 октября — День образования подразделений уголовного розыска МВД Республики Беларусь

5 октября 2024
Читать новость
Общество

Теплая встреча людей элегантного возраста в Центре культуры и досуга «Орион» Глуска

4 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил вернуться к программе по развитию Полесья

4 октября 2024
Читать новость
Общество

Инклюзивное мероприятие прошло на стадионе Весновского социального пансионата

4 октября 2024
Читать новость
Актуально

Глусским райисполкомом принято решение «Об ограничении и запрете посещения лесов»

4 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем