Темы

Настойліва, паслядоўна, старанна

Настойліва, паслядоўна, старанна

За перамогу ў адкрытым першынстве горада Бабруйска па таэкван-до змагаліся каля 100 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Акрамя гаспадароў татамі, якіх было большасць, у спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Магілёва і Глуска.

Сярод выхаванцаў Валянціна Сокала былі не толькі тыя, хто займаецца таэкван-до некалькі гадоў і паспеў ужо заявіць пра сябе на розных спартыўных пляцоўках, але і навічкі. І тым больш прыемна трэнеру, што для некаторых з іх гэтая першая паездка дала пачатак іх першым перамогам. Так, дыплом першай ступені заваяваў Кірыл Андрэйкін, трэцяе месца таксама ў навічка і таксама ў Кірыла Ніціеўскага. Акрамя іх, паспяхова выступілі Карына Тозік, Дзмітрый Барысавец і Павел Нікіцін — у іх першыя месцы. Дыпломы другой ступені заваявалі Арцём Гулевіч, Андрэй Махнач, Павел Кульба, Андрэй Лук’янчук, Максім Нікановіч, Аляксандр Піліпенка, Уладзіслаў Купчынскі, Юлія Рыбакова. З узнагародамі трэцяй вартасці з Бабруйска вярнуліся Матвей Зых, Павел Каблаш, Дзяніс Корабаў і Раман Бойка. Іх удалыя выступленні прынеслі і ўсёй камандзе другое месца, перамога — за бабруйчанамі.

Пасля вяртання дадому быў, што называецца, разбор палётаў і работа над памылкамі, а потым зноў трэніроўкі. Пры сустрэчы Валянцін Дзмітрыевіч падзяліўся з намі яшчэ адной сваёй трэнерскай радасцю. Яго былому выхаванцу, а зараз студэнту ўніверсітэта імя Максіма Танка факультэта фізічнага выхавання Міхаілу Кульбу загадам міністра па спорту і турызму РБ ад 1 верасня гэтага года прысвоена званне майстра спорту па таэкван-до. Адносна нядаўна Міхаіл запісаў на свой рахунак яшчэ адзін тытул — выйграўшы тры баі накаўтам у расійскай сталіцы, ён стаў чэмпіёнам Масквы. Зараз таленавіты спартсмен, член нацыянальнай зборнай нашай краіны, рыхтуецца да ўдзелу ў Кубку свету Пятра Вялікага   па таэкван-до, які пройдзе на пачатку снежня ў Пецярбургу.

А бяруць пачатак яго поспехі і перамогі ў невялікай спартыўнай зале мясцовага клуба фізічнай падрыхтоўкі. З такіх жа трэніровак, якая трапіла ў аб’ектыў нашага рэдакцыйнага фотаапарата.

Магчыма, хтосьці і з гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак таксама даб’ецца значных поспехаў і высокіх спартыўных перамог, калі будзе працаваць настойліва, паслядоўна, старанна.

Последние новости

Здоровье

Советы будущим родителям дает врач — акушер-гинеколог Глусской ЦРБ Анна Цедик

10 апреля 2025
Читать новость
Общество

«Свой взгляд» на бонусы белорусского трудоустройства, в том числе для мигрантов

10 апреля 2025
Читать новость
Актуально

На каких основаниях могут направить в ЛТП

10 апреля 2025
Читать новость
Власть

Утверждены основы идеологии белорусского государства. На чем они строятся и в чем их особенность

10 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко проведет в Минске переговоры с премьер-министром Пакистана Шахбазом Шарифом

10 апреля 2025
Читать новость
Здоровье

Глуск — это ее случай. Рассказываем о фельдшере выездной бригады скорой помощи Дарье Щербич

10 апреля 2025
Читать новость