Темы

У пяцёрцы лідараў

У пяцёрцы лідараў

У чарговы раз удзельнікі жніва праславілі наш раён. Цяпер гэта ўжо экіпаж з СВК “Калгас “Зара” ў складзе Дзмітрыя Лазовіка (справа) і Максіма Янушэўскага. Менавіта яны ўвайшлі ў лік першых пяці экіпажаў вобласці, якія намалацілі 1 тысячу тон зерня.
Другога жніўня з гэтай нагоды да іх завітаў прадстаўнік Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Толсцік, каб павіншаваць з такім значным дасягненнем і ўручыць Удзячнасці прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміі. Такой жа ўзнагароды ўдастоіўся і яшчэ адзін тысячнік калгаса “Зара” — вадзіцель МАЗа 555 Юрый Ёвенка, на рахунку якога 1383 тоны (па стану на 02.08.12) перавезенага зерня.
— Прыемна быць у лідарах, але адначасова гэта і адказнасць, якая не дазваляе расслабіцца, — гаворыць Дзмітрый Лазовік. — Я ўпэўнены, што і надалей будзем трымаць такую ж планку.
Дзякуючы старанням усіх механізатараў, у СВК “Калгас “Зара” на ўчарашні дзень убрана больш тысячы гектараў зерневых культур, намалочана 3052 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 28,5 цэнтнера на гектар.
Жніво ў гаспадарках Глушчыны працягваецца. Хлебаробы актыўнымі тэмпамі ўбіраюць зерне новага ўраджаю, якога ўжо намалочана больш за 16 тысяч тон, што амаль на 4 тысячы больш мінулагодняга.

Вольга ЧУЧВАЛ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Ремонт дорог и улиц в Глусском районе

28 апреля 2025
Читать новость
Общество

Потрудились на территории Свято-Богоявленского храма в Глуске

27 апреля 2025
Читать новость
Общество

Двести молодых липок посадили сегодня глусчане в парке напротив школы № 2

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Митинг в день 39-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Год благоустройства. Ольницкая толока

26 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Ищут родственников бойцов

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем