Темы

На ўрачыстым закрыцці

На ўрачыстым закрыцці

Да гэтай апошняй гульні, да гэтай цырымоніі ўзнагароджання ўсе сем каманд падышлі кожная са сваім багажом перамог і паражэнняў, забітых і прапушчаных галоў, не абышлося без сінякоў, драпін і слёз. І гэта не дзіўна, бо ў гэтым футбольным турніры прымалі ўдзел дзіцячыя каманды Глуска і аграгарадкоў. Пачаўся ён 1 жніўня і завяршыўся 18, за гэты час было праведзена больш за 20 гульняў, а ў фінале сустрэліся дзве самыя моцныя каманды — каманда-1 сярэдняй школы №2 і футбалісты гімназіі. Дарам што футбол дзіцячы — барацьба за перамогу, якая давала права звацца чэмпіёнам года, была не на жарт. І хоць гімназісты ўзялі, што называецца, з месца ў кар’ер і за першыя хвілін дзесяць матча забілі тры галы, але іх сапернікі не страцілі байцоўскага духу і змагаліся да апошняга. Гульня завяршылася з лікам 7:2 — каманда гімназіі пацвердзіла свой мінулагодні чэмпіёнскі тытул, заваяваўшы кубак турніру, і атрымала заслужаныя ўзнагароды — камплект спартыўнай формы і грашовую прэмію ў памеры двух з паловай мільёнаў рублёў на набыццё спартыўнага інвентару. Другое месца ў каманды-1 СШ№2 — футбалісты атрымалі сярэбраныя медалі, а таксама камплект футбольнай формы і два мільёны грашовай прэміі на набыццё інвентару. На трэцім месцы апынуліся адразу дзве каманды, зборная аграгарадкоў Заеліца і Клетнае, а таксама каманда-2 СШ№2. Футбалістам уручаны бронзавыя медалі, а таксама футбольныя мячы і грашовыя прэміі па паўтара мільёна рублёў кожнай камандзе на спартыўны інвентар. Для далейшага развіцця і папулярызацыі футбола сярод дзяцей футбольная каманда аддзела адукацыі заснавала дадатковыя прызы, якімі была ўзнагароджана самая юная і перспектыўная каманда турніру — каманда-2 СШ№2. Федэрацыя футбола Беларусі выдзеліла 20 футбольных мячоў для папулярызацыі футбола, а аддзел спорту і турызму райвыканкама падтрымаў гэту ініцыятыву і набыў камплект футбольнай формы. Падарункі перададзены ў Цэнтр творчасці для арганізацыі работы футбольных секцый. За актыўны ўдзел у турніры і за волю да перамогі памятнымі падарункамі былі ўзнагароджаны каманды сярэдняй школы №1, Завалочыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу і аб’яднаная каманда Усцярхоўскага і Каткаўскага ВПК. Падарункі юным футбалістам ўручалі прадстаўнікі УКП “Жылкамгас”, ПМК-249 і раённага аддзела ўнутраных спраў. А лепшымі гульцамі турніру названы самыя выніковыя футбалісты — варатар Руслан Фалецкі, абаронцы Дзмітрый Каржнёў, Уладзіслаў Дубенка, Іван Савончык, Раман Акуліч, паўабаронцы Дзмітрый Каладзінскі (забіў 14 галоў і зрабіў 8 галявых перадач), Нікіта Абжальян, Дзмітрый Асташоў, нападаючыя Дзмітрый Бельскі, Алесь Мядзведка і Мікалай Патапенка. Яны і склалі сімвалічную зборную раённага турніру па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы вучобы і жыхарства на прызы раённага выканаўчага камітэта. Пераможца 2012 года вызначаны, турнір завяршыўся ўрачыстым закрыццём, але ёсць упэўненасць, што юныя футбалі-сты не пакінуць свайго захаплення футболам і будуць прадаўжаць трэніроўкі, каб на наступны год зноў выйсці на поле і пазмагацца за чэмпіёнскі тытул. Хто ведае, магчыма, для кагосьці з сённяшніх хлопчыкаў з гэтых малых перамог і сапраўды пачнецца вялікі футбол.

 Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Магазин «ЯкДома» торгового унитарного предприятия «Торговый дом «Цымус» открылся в Глуске

17 апреля 2025
Читать новость
Власть

Руководители министерств, местной вертикали, предприятий. Лукашенко принял кадровые решения

17 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Глуске в парке напротив средней школы № 2 продолжаются работы по благоустройству

17 апреля 2025
Читать новость
Актуально

РЕЛИГИОЗНЫЕ ПРАЗДНИКИ БЕЗ ПРОИСШЕСТВИЙ: СПАСАТЕЛИ НАПОМИНАЮТ О ПРАВИЛАХ ПОЖАРНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

17 апреля 2025
Читать новость
Общество

ООО «Алюр Групп» приглашает на работу

17 апреля 2025
Читать новость
Власть

«Подвигу народа жить в веках» — так звучит тема единого дня информирования, который проходит сегодня в Глусском районе

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем