Темы

Адзіны дзень інфармавання. Старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў сустрэўся з калектывам Глускага РЦСАН

Адзіны дзень інфармавання. Старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў сустрэўся з калектывам Глускага РЦСАН

Хочаш знішчыць дзяржаву — разбурай сем’і, такога прынцыпу прытрымліваюцца, відаць, тыя, хто прапагандуе і дазваляе аднаполыя шлюбы, добраахвотную бяздзетнасць (так званая плынь чайлдфры), адносіны без абавязацельстваў. У нашай краіне сямейныя адносіны падтрымліваюцца на ўзроўні дзяржавы, а сямейныя традыцыі цвёрдыя і замацаваны ў Асноўным Законе, сем’ям з дзецьмі, асабліва мнагадзетным, аказваецца ўсялякая дапамога. Пра сямейнае выхаванне як аснову моцнай дзяржавы гаварылі на адзіным дні інфармавання, які праходзіў у Глускім раёне на мінулым тыдні. Інфармацыйная група на  чале са старшынёй райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым сустрэлася з калектывам раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і  сацыяльнай абароне Алена Кірэй прывяла такія лічбы: зараз на Зямлі прыкладна 8 мільярдаў чалавек, па прагнозах ААН, насельніцтва свету павялічыцца да 10,3 мільярда чалавек, а потым пачне зніжацца. Праз 55 гадоў колькасць людзей ва ўзросце 65 гадоў перавысіць колькасць дзяцей да 18 гадоў, а ўжо да сярэдзіны 2030-х, па меркаванні аналітыкаў, колькасць людзей ва ўзросце 80+ можа перавысіць колькасць немаўлят да году. Адсюль зразумела, што менавіта дэмаграфія ўплывае на палітычную, эканамічную, сацыяльную і іншыя сферы жыцця дзяржавы, і сам сабой напрошваецца вывад: спробы разбурэння інстытута традыцыйнай сям’і — адна з асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы краіны. Правільна арыентуе кіраўнік нашай дзяржавы: культ паўнацэннай сям’і з двума і болей дзецьмі павінен быць стылем жыцця беларусаў, бо толькі пры гэтай умове Беларусь зможа развівацца і заставацца суверэннай, падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, і гэта не проста словы. “Вы працуеце з сем’ямі, бачыце, колькі дзяржава дапамагае ім, як падтрымлівае і клапоціцца пра іх”, — звярнуўся ён да прысутных.

Работнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Алена Кірэй нагадала таксама пра добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі, адна з безумоўных пераваг — магчымасць атрымання яе нашчадкамі пенсіянера. На жаль, у нашым раёне добраахвотным страхаваннем такой пенсіі скарысталіся толькі 22 чалавекі.

Грып цяжка лечыцца, цяжка пераносіцца і мае значныя эканамічныя наступствы, паколькі чалавек, работнік, працяглы час знаходзіцца на бальнічным. Найбольш дзейсны сродак прафілактыкі грыпу — вакцынацыя. Яна ўжо пачалася, і  работнікі сацыяльнай сферы — тыя, каму неабходна зрабіць прышчэпкі ад грыпу, паколькі яны цесна кантактуюць з насельніцтвам, асабліва пажылымі людзьмі, якія ўваходзяць у групу рызыкі, бо хварэюць на грып найбольш цяжка. Такую інфармацыю давёў да слухачоў загадчык паліклінікі Алег Дзідух і заўважыў, што ў раённай паліклініцы працэдурны кабінет працуе з 8 раніцы да 8 вечара, так што зрабіць прышчэпку (вакцына “Грыпол Плюс”) пасля агляду ўрача можна ў любы зручны час. Калі патрэбна, медыкі для вакцынацыі ад грыпу могуць выехаць і ў працоўны калектыў. 

Ахоўныя прадпісанні, накіраванне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, абмежаванне ў дзеяздольнасці — вось тыя меры, якія найбольш часта прымяняюцца для прафілактыкі сямейнага гвалту, расказаў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Іван Заблоцкі. Па Магілёўскай вобласці ў ЛПП за 9 месяцаў гэтага года накіравана 835 грамадзян, што злоўжываюць алкаголем і ўчыняюць дома скандалы, па Глускім раёне — 17 такіх чалавек. Ахоўных прадпісанняў, якія прымушаюць скандаліста пакінуць жыллё, выдана больш за 5 тысяч, у нашым раёне — 83. А ўсяго ў Глускім РАУС за 9 месяцаў зарэгістравана 105 фактаў хатняга гвалту. Гэтая тэма таксама вельмі блізкая і знаёмая работнікам цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, паколькі, як правіла, менавіта ім даводзіцца працаваць з ахвярамі сямейных скандалістаў.

Як і тэма прафілактыкі пажараў у жылым сектары. Па словах начальніка Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Скварцова, у раёне адбылося 15 пажараў, адзін чалавек загінуў. Сярод прычын пажараў пераважаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў і абсталявання, потым ідзе няправільная эксплуатацыя і няспраўны стан пячнога абсталявання. Аднак  па меры набліжэння халадоў менавіта гэта прычына паступова выходзіць на першы план, і начальнік РАНС папрасіў работнікаў цэнтра і ўвогуле сацыяльных работнікаў пры наведванні грамадзян звяртаць увагу на стан печаў і грубак, на электраабсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў іх дамах (на тыя ж падаўжальнікі з паўключанымі ў іх электрапрыборамі).

Старшыня райвыканкама звярнуў увагу, што абмеркаваныя тэмы важныя і актуальныя якраз для работнікаў, што вядуць сацыяльную работу з насельніцтвам, яны могуць і павінны ўнесці свой уклад у павышэнне бяспекі нашых грамадзян.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Приносят не только газеты и письма. Рассказываем, как работают глусские почтальоны

23 февраля 2025
Читать новость
Общество

Глусские офицеры — среди лучших

23 февраля 2025
Читать новость
Власть

С Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Поздравление руководства района

23 февраля 2025
Читать новость
Общество

Прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў у Калацічах Аляксандр Багель

22 февраля 2025
Читать новость
Общество

Какие мероприятия проведет Глусский РОЧС накануне Всемирного дня гражданской обороны

22 февраля 2025
Читать новость
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. МЕРОПРИЯТИЯ В ГЛУСКЕ 22—23 ФЕВРАЛЯ

21 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем