Темы

Аб чым гаварылі на вясковым сходзе ў Дуброве

Аб чым гаварылі на вясковым сходзе ў Дуброве

Паштовае абслугоўванне, работа сельмага, утрыманне грамадзянскіх могілак — пра гэтыя і іншыя бакі вясковага жыцця гаварылі на вясковым сходзе ў Дуброве.

На сустрэчу з яе жыхарамі прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васіленка, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Леанід Калента, старшыня Хваставіцкага сельвыканкама Галіна Лясун і кіраўнік справамі Валянціна Андрасюк.

“Вясковы сход — вельмі добрая і зручная форма работы з людзьмі, яе карысць відавочная, — гаворыць Галіна Лясун. — Такія сустрэчы даюць людзям магчымасць напрамую звярнуцца да прадстаўнікоў улады, спецыялістаў па тым ці іншым накірунку, выказацца абодвум бакам, пачуць адзін аднаго і разам прыйсці да рашэння таго ці іншага пытання”.

Вось і зараз размову пачалі з праблемы: паштовае аддзяленне ў вёсцы давялося закрыць. Будынак сельскай пошты прыйшоў у нездавальняючы стан, патрабаваў капітальнага рамонту, а людзей у вёсцы, карыстальнікаў паштовых паслуг, меншае і меншае: на пачатак месяца ў Дуброве быў зарэгістраваны 101 чалавек, зараз ужо 98, а пражывае 86. Каб і вяскоўцы не страцілі зручнасці, і пошта не марнавала сродкі на вялікі рамонт і ўтрыманне стацыянарнага аддзялення, у Дуброве сталі выкарыстоўваць матарызаваны спосаб абслугоўвання. Паштовая машына прыязджае ў вёску штодня, прывозіць не толькі газеты і часопісы, што выпісваюць людзі, тут бяруць плацяжы, выдаюць пенсію, тут жа можна набыць шмат якія тавары, ад прадуктаў (хлеба, малочкі, каўбас і іншага) да побытавых рэчаў, можна нават заказваць будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, можна зняць з карткі наяўныя грошы. Так працуюць ужо з паўгода (з кастрычніка 2024-га), і, мяркуючы па водгуках, такі спосаб абслугоўвання незадавальнення ў вяскоўцаў не выклікаў. Ва ўсялякім разе ўдзельнікі вясковага сходу на работу аўтапошты не наракалі.

Калі гаворка зайшла пра ўтрыманне вясковых могілак і выдаленне сухіх дрэваў, людзям патлумачылі, што звяртацца з гэтым пытаннем патрэбна ў “Жылкамгас”, менавіта на яго баланс перададзены ўсе могілкі, а вось пяску да Радаўніцы ўжо прывезлі. Дзякуй і мясцоваму фермеру Васілю Барысевічу, што зрабіў вароты на двух уваходах, засыпаў ямы на ўездзе. Людзям жа таксама варта не абмяжоўвацца магілкамі сваякоў, а паглядзець навокал і навесці парадак там, дзе гэта патрэбна.

Прыехаўшая ў Дуброву група пабывала і ў вясковым магазіне, людзі яго работай задаволены, усё патрэбнае ў асартыменце ёсць. Свой унёсак у гандлёвае абслугоўванне робіць і аўтакрама райпо: праязджаючы праз вёску, яна спыняецца на аддаленым канцы, дзе жывуць пажылыя, якім цяжка дайсці да магазіна.

Вёска старэе, але жыве, зразумела, што тут не будзе, як у горадзе, зазначае Галіна Лясун, але ж патрэбы людзей улічваюцца і па магчымасці вырашаюцца. Самім вяскоўцам таксама патрэбна шавяліцца, асабліва ў тым, што звязана з навядзеннем парадку — у дварах, вакол двароў і ў грамадскіх месцах.

Бо Год добраўпарадкавання аб’яўлены для ўсіх.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота дадзена Хваставіцкім сельвыканкамам

Последние новости

Актуально

Отвечает участковый инспектор милиции

30 апреля 2025
Читать новость
АПК

Сев ранних зерновых и зернобобовых культур в Глусском районе завершен

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

С 3 ПО 7 ИЮНЯ В МИНСКЕ ПРОЙДЕТ 35-Я МЕЖДУНАРОДНАЯ СПЕЦИАЛИЗИРОВАННАЯ ВЫСТАВКА «БЕЛАГРО-2025»

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

Аб чым гаварылі на вясковым сходзе ў Дуброве

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

Ремонт дорог и улиц в Глусском районе

28 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем