Темы

Аб тым, што хвалюе. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксей Жураўлёў сустрэўся з работнікамі Глускага раёна газазабеспячэння

Аб тым, што хвалюе. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксей Жураўлёў сустрэўся з работнікамі Глускага раёна газазабеспячэння

У гэтай сустрэчы, сказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксей Жураўлёў, звяртаючыся да работнікаў Глускага раёна газазабеспячэння, дзве асноўныя мэты. Па-першае, паслухаць людзей, іх меркаванні, прапановы, што патрэбна зрабіць, каб палепшыць жыццё ў раёне. Па-другое, сказаць пра адказную электаральную кампанію,

якая зараз ідзе. Выбары Прэзідэнта — важная падзея для любой дзяржавы, адзначыў кіраўнік раёна, таму што ад іх вынікаў, ад волевыяўлення народа, ад выбару, які ён зробіць, залежыць курс краіны на бліжэйшыя гады.

“Сярод вас — людзі, якія жылі і пры савецкай уладзе, — сказаў Аляксей Жураўлёў, — вам давялося бачыць пустыя паліцы магазінаў, купляць тавары па талонах у 90-я гады. Усё гэта вы можаце параўнаць з цяперашнім жыццём у нашай краіне. Многага з таго, што мы маем, у нас не было б, калі б не было такога моцнага лідара, як кіраўнік нашай дзяржавы. Сёння Беларусь займае лідыруючыя пазіцыі па развіцці медыцыны, навукі, вытворчасці тэхнікі. Так, нехта жыве лепш і багацей за нас, але таго становішча, якое займаем, мы дабіліся самі, і за даволі кароткі час. Працаваць будзем і далей. Вы ведаеце, бачыце, што зараз робіцца вакол нас,

у свеце. Таму думайце, разважайце, параўноўвайце, аналізуйце, рабіце свае высновы і свой выбар”. 

Вельмі дарэчы было выступленне намесніка старшыні райвыканкама Людмілы Васіленкі, у якім яна коратка акрэсліла вынікі, з якімі Глускі раён завяршыў 2024 год,

і планы, якія стаяць перад раённай уладай і працоўнымі калектывамі на год бягучы.

Прыярытэтамі рэгіянальнага развіцця былі і застаюцца жыллё, камфортнае асяроддзе і дарогі. Летась у нашым раёне ў эксплуатацыю было ўведзена каля 2000 квадратных метраў жылля. У прыватнасці,

у шматкватэрным доме № 27 па вуліцы Гагарына (другая чарга) будуецца 9 сацыяльных і 7 арэндных кватэр. За год 5 шматдзетных сем’яў, скарыстаўшыся льготным крэдытам і сродкамі сямейнага капіталу, справілі наваселлі. На чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец года было 365 чалавек, для будаўніцтва і абслугоўвання жылля ў раёне маецца 55 свабодных участкаў.

Капітальна адрамантаваны інтэрнат і жылы дом у Глуску; у Хваставічах і ў Катцы ў двух дамах замянілі ўнутрыдамавыя сістэмы электразабеспячэння, каб жыльцы маглі ацяпляць кватэры і мець гарачую ваду ад індывідуальнага абсталявання. Для забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой у Засценку Усцярхі і ў Завалочыцах пабудавалі станцыі абезжалезвання. Сяголета будаўніцтва такіх станцый і міні-станцый абезжалезвання будзе прадоўжана, як і замена сетак вода- і цеплазабеспячэння, каналізацыі (за мінулы год замянілі больш за 2 кіламетры водаправодных сетак і больш за 500 метраў труб каналізацыі, 738 метраў цепласетак). Шмат увагі надаецца дваровым тэрыторыям: у 2024 годзе на іх утрыманне і рамонт было выдзелена 204 тысячы рублёў, за якія капітальна адрамантавалі тры дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, дзве ў Глуску і адну ў Заеліцы. Такая работа прадоўжыцца і ў годзе наступіўшым, паабяцала намеснік старшыні.

Больш за 775 тысяч рублёў з раённага бюджэту летась было накіравана на рамонт вуліц у населеных пунктах, як вынік — адрамантаваны ўчасткі 10 вуліц

і завулкаў у раённым цэнтры, а таксама вуліц у Заеліцы, Калацічах, Катцы, Бабірове і Чыкілях. Удвая больш у параўнанні з папярэднім перыядам за мінулы год адрамантавана дарог, што пралягаюць на тэрыторыі раёна: больш за 21 з паловай кіламетр мясцовых і каля 13 кіламетраў рэспубліканскіх.

Пачаўся новы год, планы на яго вызначаны ва ўсіх галінах, ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да сацыяльнай сферы, задачы пастаўлены для ўсіх арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў. Будзем працаваць, падвяла вынік Людміла Васіленка.

На неабходнасць рухацца далей, а не стаяць на месцы звярнуў увагу і Аляксей Жураўлёў. Ён прызнаўся, што Глуск зрабіў на яго станоўчае ўражанне: бальніца, школы, установы культуры, усё аснашчанае, у добрым стане, акуратна, чыста, даступна, ёсць спартыўныя аб’екты, установы для адпачынку, ёсць усё для камфортнага пражывання. Але патрэбна рухацца, развівацца, удасканальвацца, патрэбна якасна працаваць. Кіраўнік раёна паабяцаў, што прадоўжыцца рамонт дамоў і дарог, будаўніцтва арэнднага жылля, каб замацаваць спецыялістаў, у якіх мае патрэбу раён. Робіцца насамрэч шмат, хаця пытанні і праблемы, вядома ж, застаюцца.

На некаторыя з іх звярнулі ўвагу работнікі райгаза. У прыватнасці, даўно чакаюць рамонту жыхары вуліцы Страіцельнай у Глуску, а на вуліцы Рамана Тупіцы разлічваюць хаця б на перыядычнае грэйдзіраванне.

Тут Аляксей Жураўлёў растлумачыў, што рашэнне аб рамонце той ці іншай вуліцы прымаецца зыходзячы з крытычнасці дарожнага пакрыцця, і ў першую чаргу сродкі накіроўваюцца туды, дзе яго стан горшы. Зразумела, заасфальтаваць усе вуліцы няма магчымасці, а вось своечасовае грэйдзіраванне будзе выканана.

Не аднаго дня вырашэння і агучаная праблема якасці пітной вады ў Глуску, у раёне першай школы.

Яшчэ адно агучанае пытанне тычылася якасці медыцынскага абслугоўвання: ёсць у нас добрая бальніца, але яе аддзяленні паступова закрываюцца, у тым ліку і з-за таго, што не хапае персаналу, урачоў. Не паспееш пазнаёміцца са сваім участковым урачом агульнай практыкі, як на яго месцы ўжо новы. Так, праблема з медыцынскімі кадрамі існуе, пагадзіўся старшыня райвыканкама, і не толькі ў нашым раёне (у суседнім Бабруйску, па некаторых даных, не хапае каля 500 медработнікаў). Жыллё, у тым ліку і арэнднае, прыбыўшым урачам выдзяляецца, заработная плата ў іх дастойная, для маладых спецыялістаў прадугледжаны выплаты, даецца льготны крэдыт (пакаленне іх бацькоў такога не ведала). Аднак справа не толькі ў зарплатах і жыллі. Справа ў тым, што мы самі вырасцілі пакаленне спажыўцоў, хто імкнецца меней працаваць і болей атрымліваць. Зразумела, не ўся наша моладзь такая, але ёсць тыя, хто ў першую чаргу дбае не пра справу,

а пра розныя выгоды і зручнасці, якімі вабяць вялікія гарады. Гэта наша сённяшняя рэальнасць. Што да раённай улады, то яна і далей будзе падтрымліваць прыязджаючых да нас медыкаў і іншых запатрабаваных спецыялістаў — выдзяленнем жылля, стварэннем зручных умоў працы і адпачынку.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны і іншыя пытанні. Работнікі прадпрыемства падзякавалі старшыні райвыканкама за сустрэчу, а фактычна за адкрытую і шчырую размову аб набалелым, аб тым, што хвалюе. Безумоўна, такія стасункі карысныя, абодвум бакам яны даюць магчымасць выказацца і быць пачутымі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС. Купание на Крещение должно быть безопасным

15 января 2025
Читать новость
Происшествия

Гость снял золотую цепочку с шеи могилевчанина

15 января 2025
Читать новость
Власть

Создание и развитие инфраструктуры страны. Лукашенко обозначил основную цель Госинвестпрограммы

15 января 2025
Читать новость
Власть

Аб тым, што хвалюе. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксей Жураўлёў сустрэўся з работнікамі Глускага раёна газазабеспячэння

15 января 2025
Читать новость
Общество

В Глуске 20 января пройдет профсоюзный правовой прием

15 января 2025
Читать новость
Власть

Могилёвской области — 87 лет

15 января 2025
Читать новость

Рекомендуем