Темы

Глускі раён: напружаныя планы на 2025-ы

Глускі раён: напружаныя планы на 2025-ы

Глускаму раёну абласным выканаўчым камітэтам даведзены 14 прагнозных паказчыкаў, 4 з якіх з’яўляюцца ключавымі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2025 годзе разглядалася 27 снежня на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Так, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Глускім раёне павінна дасягнуць 1775 рублёў, рост прадугледжаны на ўзроўні 110,9 працэнта да 2024 года.

У эканоміку і сацыяльную сферу раёна патрэбна прыцягнуць каля 40 мільёнаў інвестыцый (на 5 з паловай мільёнаў больш, чым у 2024-м). Затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі за год неабходна знізіць на 2 працэнты (па выніках 2024 года чакаецца зніжэнне на 2,1 працэнта). А вось сукупныя паступленні даходаў у кансалідаваны бюджэт раёна павінны вырасці. Даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з’яўляюцца напружанымі, але выканальнымі, лічыць намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васіленка.

У прыватнасці, прыцягненню інвестыцый паслужаць рэканструкцыя АЗС № 17, будаўніцтва лесагаспадарчай дарогі ў Завалочыцкім лясніцтве, узвядзенне жылога дома па вуліцы Гагарына, 27 (2-я і 3-я чэргі), індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, рэканструкцыя лінейна-кабельных збудаванняў і мясцовых ліній сувязі.

Арганізацыі раёна будуць абнаўляць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, тэхніку, машыны, абсталяванне. Напрыклад, лясгас  плануе набыць харвестар, форвардар, лясную пагрузачна-транспартную машыну, ПМК-249 — цягач МАЗ з прычэпам, 20-тонны самазвал, аўтабетонамяшалку, Аўтапарк-15 набудзе тры аўтобусы і 33-тонны КАМАЗ, закупяць некалькі адзінак сельгастэхнікі сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Плануецца набыццё медыцынскага транспарту і абсталявання, а для павелічэння аб’ёму вытворчасці хлебабулачных вырабаў райпо мае намер набыць новую печ «Мусон-ротар». Зразумела, будзе весціся работа па пошуку інвестараў для рэалізацыі новых праектаў, у тым ліку з удзелам суб’ектаў малога прадпрымальніцтва.

Перад будаўнікамі з ПМК-249 стаіць задача выканаць падрадныя работы: капітальна адрамантаваць  дамы № 54, 65, 91 і 93 па вуліцы Кірава, № 40 па вуліцы М. Горкага і № 28 па Інтэрнацыянальнай. Амбіцыйныя планы ставяць перад сабой мясцовыя дарожнікі: яны мяркуюць увесці ў эксплуатацыю амаль 20 кіламетраў адрамантаваных участкаў дарог (у 2024-м —16,3 кіламетра). Яны будуць працаваць на дарогах Глуск — Дуброва — Ольніца, Вільча — Казловічы — Засценак Усцярхі, Калацічы — Бабірова, Глуск — Слаўкавічы — Зорка, на пад’ездзе да вёскі Падзамшы і ў іншых месцах. У наступіўшым годзе пабудуюць дзве станцыі абезжалезвання, у Катцы і Турыно, і дзве водаачышчальныя фільтрацыйныя міні-станцыі, у Сцяпанаўцы і Усцярхах.

Напружаная работа чакае раённае спажывецкае таварыства, прадпрыемству неабходна забяспечыць пастаянную наяўнасць шырокага асартыменту тавараў у магазінах, укараняць сучасныя метады гандлю, абнаўляць базу (кааператары плануюць купіць 6 адзінак халадзільнага абсталявання).

Падчас абмеркавання планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на пасяджэнні выканкама закранулі і такую важную тэму, як цякучасць кадраў:

яе каэфіцыент не павінен перавысіць 22,9 працэнта. Па выніках 2024 года раён даведзены паказчык не выканаў, і Людміла Васіленка звярнула ўвагу кіраўнікоў, што прымаць чалавека на работу патрэбна з разлікам на працяглыя, а не на кароткатэрміновыя  працоўныя адносіны. На гэта арыентаваць і самога работніка, асабліва таго, хто працуе на кантракце, разрываць гэтае пагадненне без важкай прычыны, без аб’ектыўных падстаў не варта.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Председатель Могилёвского облисполкома Анатолий Исаченко 8 января встретился с активом Глусского района

8 января 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе пострадала пенсионерка

8 января 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Угарный газ — прямая угроза жизни и здоровья

8 января 2025
Читать новость
Общество

МНС назвало основные изменения налогового законодательства для ИП в 2025 году

8 января 2025
Читать новость
Общество

Глускі раён: напружаныя планы на 2025-ы

8 января 2025
Читать новость
Выборы-2025

Начинаются предвыборные выступления кандидатов в Президенты Беларуси по ТВ и радио

8 января 2025
Читать новость