Темы

На сесіі Савета дэпутатаў у Глуску

На сесіі Савета дэпутатаў у Глуску

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў зацвердзілі справаздачы аб рабоце райвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2024 годзе (друкавалася ў раённай газеце) і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па выніках мінулага года. У Глуску прайшла дванаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў, з дакладамі выступілі начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Куніцкая і старшыня райсавета Раман Тычына.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, яго намеснікі, начальнікі аддзелаў райвыканкама.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса адзначыў, што летась было праведзена 11 сесій раённага Савета дэпутатаў і 49 сесій сельскіх Саветаў, дзе разгледжана адпаведна 105 і 93 пытанні. Раённым Саветам быў зацверджаны бюджэт раёна, аператыўна прымаліся рашэнні па фінансавых і падатковых пытаннях. Асаблівая ўвага на сесіях удзялялася пытанням умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны, дзяржаўнай абароны дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, садзейнічання занятасці. На асобным кантролі былі і застаюцца пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў і навядзення парадку на зямлі. Дэпутацкі корпус 29-га склікання складаюць 29 народных выбраннікаў, сярод іх 12 жанчын, 8 дэпутатаў былі выбраны паўторна. У гэткім складзе раённы Савет прыступіў да работы ў сакавіку 2024 года.

Таксама на сесіі было разгледжана пытанне стану законнасці і правапарадку ў Глускім раёне. З адпаведнай інфармацыяй дэпутатаў і ўсіх прысутных пазнаёміў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Іваноў. У 2024 годзе адзначана зніжэнне агульнай злачыннасці (з 163 да 107), у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку (з 94 да 58). Менш грамадзян прызнаваліся пацярпелымі ад злачынных замахаў, не было цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейнага гвалту. Знізілася колькасць крадзяжоў (з 59 да 41), кіберзлачынстваў (з 17 да 12), значна менш здзейснена злачынстваў у сельскай мясцовасці, у грамадскіх месцах і людзьмі ў стане алкагольнага ап’янення.

Пры гэтым назіраюцца і негатыўныя тэндэнцыі. У раёне летась адбыліся 2 асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку замах на забойства з выкарыстаннем няўлічанай зброі, павялічылася колькасць хуліганстваў (з 1 да 4), было згвалтаванне. На дарогах раёна зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі (5 чалавек), гэта наезд, сутыкненне на перакрыжаванні, сутыкненне веласіпеда з аўтамабілем (па віне веласіпедыста), два перакульванні; выяўлены 22 выпадкі кіравання аўтамабілем у стане ап’янення і 56 выпадкаў — без вадзіцельскіх правоў, 32 парушэнні ПДР на рахунку пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту.

У рашэнні, прынятым на аснове даведзенай інфармацыі, прадугледжана больш цеснае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі па выяўленні і папярэджанні выпадкаў гвалту ў сем’ях, выяўленні асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць алкаголем і тым самым ставяць свае сем’і ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Міліцыі патрэбна прадоўжыць работу па абмежаванні дзеяздольнасці такіх асоб, па накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі тых, хто на глебе п’янства здзяйсняе правапарушэнні. Многае могуць зрабіць па недапушчэнні злачынстваў на сваіх тэрыторыях прадпрыемствы і арганізацыі. Не павінны быць у баку ад прафілактычнай работы і самі дэпутаты, сельскія старасты.

На больш актыўную растлумачальную работу з людзьмі звярнуў увагу дэпутатаў раённага Савета старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, пры гэтым ухіл трэба рабіць на грамадзянскую і асабістую ініцыятыву кожнага чалавека. Жыхароў патрэбна скіроўваць на тое, што яны многае могуць зрабіць самі, асабліва ў навядзенні парадку і добраўпарадкаванні. Людзям трэба даводзіць, што бюджэт не ахопіць усе патрэбы, яго на ўсе нашы жаданні не хопіць, раён датуецца болей як на 60 працэнтаў. Каб лепш жыць, нам усім трэба працаваць больш і больш якасна, адзначыў кіраўнік раёна.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара

Последние новости

Общество

Глусской районной организации РОО «Белая Русь» объявлена Благодарность за активное участие в акции «Спина к спине»

6 марта 2025
Читать новость
Власть

Дрон-художник и «Стрекоза». Лукашенко посещает выставку новейших российских беспилотников

6 марта 2025
Читать новость
Общество

Турнир по русскому бильярду провели в Глуске. Кто победил

6 марта 2025
Читать новость
Общество

Глусскому отделению Департамента охраны МВД — 35 лет

6 марта 2025
Читать новость
Общество

Наше лучшее. Магазин детской и подростковой профилактической обуви «IDZI»

6 марта 2025
Читать новость
Общество

В канун 8 марта. Цифры и факты о женщинах

6 марта 2025
Читать новость