Темы

«Нашы людзі». Расказваем пра Сямёна Пятровіча Анціпава з вёскі Яўсеевічы і соцработніка Ганну Рыбак

«Нашы людзі». Расказваем пра Сямёна Пятровіча Анціпава з вёскі Яўсеевічы і соцработніка Ганну Рыбак

Сёння ў праекце “Нашы людзі” расказваем пра 81-гадовага Сямёна Пятровіча Анціпава з вёскі Яўсеевічы, энергічнага, творчага, які піша вершы, і Ганну Рыбак, сацработніка Глускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што дапамагае Сямёну Пятровічу і яшчэ некалькім жыхарам Завалочыцкага сельсавета, да таго ж працуе паштальёнам і трымае дзвюх кароў.

Сацыяльным абслугоўваннем на даму ў 8 населеных пунктах Завалочыцкага сельсавета ахоплены 144 пажылыя чалавекі. Справіцца з надзённымі клопатамі адзінокім і адзінока пражываючым людзям дапамагаюць 17 сацыяльных работнікаў Глускага РЦСАН. Многія з іх у прафесіі больш за дзесяць, а то і дваццаць гадоў, хтосьці прыйшоў нядаўна, але ўжо таксама добра ведае, як задаволіць жаданні і патрэбы сваіх падапечных. Нягледзячы на ўзрост і хваробы, многія пажылыя захоўваюць аптымізм, знаходзяць занятак па душы, актыўнічаюць. Дарэчы, з адным з такіх таленавітых і энергічных людзей, Сямёнам Пятровічам Анціпавым з Яўсеевіч, нам і параіў пазнаёміцца старшыня Завалочыцкага сельвыканкама Дзмітрый Асадчы. З сабой у паездку мы паклікалі сацыяльнага работніка Ганну Рыбак.  Акрамя Сямёна Пятровіча, у яе яшчэ восем падапечных: па трое ў Завалочыцах, Яўсеевічах і Сіманавічах.

Па дарозе ў Яўсеевічы слова за слова разгаварыліся з Ганнай. Жыве яна ў Завалочыцах. З васьмі раніцы працуе сацработнікам і спяшаецца па графіку да сваіх дзядуль і бабуль, кожнага наведвае па два разы на тыдзень. “Прынесці ў дом вады, купіць лякарствы, прадукты, — расказвае яна, — прыбраць, калі трэба — прыгатаваць ежу, нешта адрамантаваць, дапамагчы з іншымі хатнімі справамі. Тут трэба быць не толькі памочнікам па дому, але і ўмець выслухаць, суперажываць, магчыма, нешта параіць і падтрымаць, а то і проста пагутарыць пра жыццё-быццё. Усе пажылыя розныя, к кожнаму патрэбны свой падыход, кожны чакае добрага слова і ўвагі”. Пасля абеду Ганна выконвае абавязкі паштальёна (на 0,45 стаўкі) у Завалочыцах. Дастаўляе сяльчанам пенсіі, газеты і часопісы, харчовыя і прамысловыя тавары першай неабходнасці.

Да адрасатаў з вялікай сумкай з карэспандэнцыяй і іншымі заказамі спяшаецца на сваім электрамапедзе — так больш зручна. А вось як сацыяльны работнік да сваіх падапечных у вёскі едзе на ўласным аўтамабілі. Паспявае Ганна не толькі сумяшчаць дзве прафесіі, яшчэ яна добрая гаспадыня, трымае дзвюх кароў, гусей, іншую жыўнасць, ёсць немалы агарод, паспявае і з унукамі паняньчыцца.

Незаўважна за размовай пад’ехалі да дома Сямёна Пятровіча. Яму ўжо 81 год, а так адразу і не скажаш: не па гадах жвавы і энергічны дзядуля. Гасцінна нас сустрэў, расказаў пра сябе і сваю творчасць.  Сямён Пятровіч піша вершы, друкуецца ў Маскве. Па прафесіі ж ён трэнер-выкладчык па фізічнай культуры, родам з Малдовы, потым жыў і працаваў у Бабруйску. Прыкладна тры гады назад пераехаў у Яўсеевічы. Жонка, на жаль, памерла, у горадзе жывуць дзве дачкі, унукі, іх чатыры, ужо столькі ж і праўнукаў, яны часта наведваюць Сямёна Пятровіча. Аптымізму ён не траціць, плённа працуе над вершамі, піша аб каханні, аб сэнсе быцця, прыродзе, праблемах грамадства. Вершы яго можна знайсці і ў інтэрнэце, на расійскім літаратурным партале “Стихи.ру”, дзе аўтары маюць магчымасць свабодна публікаваць свае творы. 

“Зімой больш пішу, — расказвае Сямён Пятровіч, — летам і так праца знойдзецца: у агародзе пакапацца, нешта ў доме адрамантаваць. Зараз вось Ганна добрая памочніца: і з хатнімі справамі дапаможа, і вершы мае паслухае, нешта параіць. Вельмі чулы і спагадлівы чалавек”.

Напрыканцы сустрэчы не магла не папрасіць Сямёна Пятровіча даць жыццёвыя парады. “Не сумаваць, ніколі не падаць духам, шмат чытаць, ставіць мэту і ісці да яе, застаючыся ў любых абставінах чалавекам”, — падкрэсліў мой суразмоўца.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Первый раз предупредят, второй — оштрафуют

1 февраля 2025
Читать новость
Общество

«Нашы людзі». Расказваем пра Сямёна Пятровіча Анціпава з вёскі Яўсеевічы і соцработніка Ганну Рыбак

1 февраля 2025
Читать новость
Общество

Секции таэквондо в Глусском физкультурно-спортивном клубе — 25 лет

1 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Есть ли в Глусском районе добровольные дружины?

31 января 2025
Читать новость
Общество

Областной слет молодых специалистов проходит на базе Кировского района

31 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в Беларуси продолжат развивать национальные научные школы

31 января 2025
Читать новость