Темы

Настойлівая птушка. Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў Барысаўшчыне ўжо некалькі разоў за вясну прападала электрычнасць

Настойлівая птушка. Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў Барысаўшчыне ўжо некалькі разоў за вясну прападала электрычнасць

Цікава назіраць за птушкамі, асабліва такімі велічнымі, як бусел. Асабліва за тым, як яны, прыляцеўшы з цёплых краёў на радзіму, будуюць або рамантуюць свае гнёзды, як носяць потым сваім сяброўкам ежу, калі тыя выседжваюць птушанят, як з’яўляюцца птушаняты і бацькі ўжо ўдвух завіхаюцца, кормяць іх…

Вось і ў Барысаўшчыне бусел аблюбаваў сабе месца і захацеў збудаваць гняздо на адным з электрычных слупоў (правільна яны называюцца апоры лініі электраперадачы). Ды справа ў тым, што апора гэтая дзеючая, пад напружаннем. Птушка носіць галінкі, якая-небудзь не-не ды і ўпадзе на правады, адбываецца замыканне, і ў вёсцы прападае электрычнасць. Спецыялісты раёна электрасетак выязджаюць на месца і ўхіляюць непаладку, а разам з гэтым і яе прычыну — разбураюць будучую буслянку. Так было ўжо разоў пяць-шэсць, расказаў рэдакцыі начальнік раёна электрасетак Сяргей Мышкавец, і кожны раз бусел зноў браўся за сваё будаўніцтва. Часцей за ўсё птушкі ў такіх выпадках знаходзяць сабе новыя месцы. А гэты — не, мабыць, надта яму тут спадабалася. Бачачы такую настойлівасць, энергетыкі пайшлі птушцы насустрач: побач з дзеючай апорай вырашылі паставіць іншую, без правадоў, але са спецыяльна зробленым каркасам, каб на ім лацвей будавалася і надзейна трымалася гняздо, нават і галіны туды перанеслі. Аперацыя “Жытло для бусла” праводзілася ў мінулую пятніцу. Хай селіцца даўганогі, калі яму тут так добра.

Т. ЛУГАВАЯ

За фота дзякуй раёну электрасетак

Последние новости

Общество

Заказать дизайн сайта: уникально, привлекательно, современно!

31 марта 2025
Читать новость
Актуально

Лунный календарь садовода-огородника на 2-й квартал 2025 года

31 марта 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил новых руководителей Минской, Гродненской областей и Минэнерго

31 марта 2025
Читать новость
Общество

Глусчане присоединились к наведению порядка и районному субботнику

31 марта 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Глусский РОЧС. О продукции подлежащей подтверждению соответствия ТР ЕАЭС 043/2017

31 марта 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Системы пожарной автоматики — залог вашей безопасности

31 марта 2025
Читать новость

Рекомендуем