Темы

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Працяг. Папярэдняя частка — у № 6

№ 33, 4 мая 1994 года           

“У цэлым па раёну спад вытворчасці дапусцілі тры, або 60 працэнтаў, прамысловыя прадпрыемствы. Выпуск прадукцыі на плодаагароднінным заводзе і на прадпрыемстве лесанарыхтоўчай прамысловасці (лясгас) застаўся на ўзроўні мінулага года. <…> Выпуск тавараў народнага спажывання скараціўся на 905 мільёнаў рублёў (на 27,4 працэнта). <…> Значна адстае выпуск тавараў ад узроўня мінулага года на прадпрыемствах харчовай прамысловасці. <…> Прыпынены выпуск безалкагольных напіткаў.

На 1 красавіка ў гаспадарках раёна мелася 589 трактараў, 581 трактарных прычэпаў, 212 сеялак, 57 бульбасаджалак, 447 грузавых аўтамабіляў. На гэту ж дату няспраўных было 13 працэнтаў трактараў… 73 грузавых аўтамабіляў, або 16 працэнтаў. <…>

У раёне вядзецца будаўніцтва жылля, аб’ектаў культурнага і вытворчага прызначэння за кошт сродкаў, накіраваных на ліквідацыю вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельная вага капітальных укладанняў за кошт сродкаў Чарнобыля… складае 73 працэнты. <…>

Прыбытак за першы квартал гэтага года, у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года, павялічыўся ў лясгасе, райспажыўсаюзе, МПМК-249, масласырзаводзе. (Народная гаспадарка раёна ў першым квартале 1994 года)

№ 34, 7 мая

“За тры рабочыя дні закончыў пасадку бульбы калгас “Радзіма”. Усяго гэтай культурай занята 100 гектараў… Па словах галоўнага агранома гаспадаркі У. К. Прыгары, сёлета плошчы пад бульбу значна скараціліся. Прычына адна — няма рынкаў збыту. Застаецца толькі спадзявацца, што па восені вырашчаныя клубні ўсё ж знойдуць свайго спажыўца”. (Пасадзілі бульбу)

№ 35, 14 мая

“Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне: пачынаючы з 1994 года, адзначаць штогод 15 мая як Міжнародны дзень сям’і. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб святкаванні яго і ў нас… Таму выканком раённага Савета дэпутатаў рэкамендаваў выканкомам сельскіх і пасялковых Саветаў, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый правесці сустрэчы з мнагадзетнымі, няпоўнымі сем’ямі, сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, аказаць ім матэрыяльную дапамогу”. (Дзень сям’і)

“<…> “Яе гістарычнае значэнне не змогуць прынізіць ніякія палітычныя інтрыгі. Ніякія намаганні прыдзірлівых крытыкаў гісторыі нашай не здольны замяніць самаадданасць, братэрства і інтэрнацыяналізм простага савецкага чалавека, які падняўся на абарону сваёй Айчыны…” Гэта радкі з прывітальнага віншавання раённага камітэта Партыі камуністаў Беларусі, адрасаванага ветэранам, усім жыхарам раёна напярэдадні 49-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне… Але каму б ні належалі гэтыя словы — у іх праўда аб вайне, і пад імі мог бы падпісацца кожны сумленны чалавек, а не толькі партыец. У партыі ж камуністаў у вайне свой асобы рахунак: звыш трох мільёнаў іх не вярнуліся з крывавых палёў сваёй Айчыны і суседняй Еўропы. І колькі б ні чарнілі іх сёння, колькі б ні замазвалі Гісторыю, не забудзецца воінскі вокліч: “Камуністы, наперад!”, не згасне просьба сэрца:

“Калі загіну, то лічыце мяне камуністам”. Факты, якія, як кажуць, не абойдзеш і не аб’едзеш, іх можна хіба што свядома забыць Іванам, не помнячым радства. З болем у сэрцы нагадаў пра ўсё гэта ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Іосіфавіч Ясючэня, які прайшоў Айчынную. Як кажуць, ад званка да званка. А выступаў ён перад сваімі таварышамі па зброі, перад жыхарамі райцэнтра на ўрачыстым сходзе ў гонар незабыўнай даты ў гісторыі нашага народа”. (Гэта свята са слязамі на вачах)

“Усе мы сёння яскрава разумеем, што вызваленне [Хоцімскага] раёна магло б не адбыцца, калі б усе народы Савецкага Саюза не стаялі плячом да пляча адзіным фронтам супраць злейшага ворага — гітлераўскага фашызму. Дзякуючы дружбе і братэрству ўсіх народаў адзінай дзяржавы мы змаглі дабіцца той цяжкай Перамогі.

Прайшло 50 гадоў. Здавалася б, дастаткова часу, каб засвоіць тыя даўнія ўрокі. Аднак гэтага не адбылося. Сёння мы з болем у сэрцы ўсведамляем, што жывём ужо ва ўмовах распаўшайся, яшчэ некалькі гадоў назад магутнай дзяржавы. Горш таго, грузін забівае абхазца, армянін — азербайджанца, малдаванін — рускага, таджык — таджыка. Пакідае прыбалтыйскія дзяржавы рускамоўнае насельніцтва. Гэта балюча бачыць, асабліва ветэранам Вялікай Айчыннай, што на франтах вайны дзялілі паміж сабой апошні акраец хлеба, засланялі  адзін аднаго сваімі грудзьмі… Д. Лапцеўскі, рэдактар Хоцімскай раённай газеты “Шлях Кастрычніка”. (Перамога ішла з Усходу)

№ 36, 18 мая

“Цэнтр цяжару кампаніі па выбарах Прэзідэнта змяшчаецца ў бок раённых і ўчастковых выбарчых камісій, а дакладней — непасрэдна да месцаў пражывання гарадскога і сельскага насельніцтва. У членаў выбарчых камісій работы ў апошні час значна прыбавілася. А ўся яна заключаецца ў тым, каб забяспечыць захаванне патрабаванняў Закона “Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, пазбегнуць рознага роду “праколаў” у ходзе прэзідэнцкай кампаніі. Людзі ў раённую камісію падабраны талковыя, а галоўнае — адказныя. У яе склад увайшлі прадстаўнікі ад грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і выбаршчыкаў. Сярод нас ёсць і настаўнікі, і аграрнікі, і медыцынскія работнікі. Камісія забяспечана памяшканнем, транспартам, надзейнай тэлефоннай сувяззю…

У. Шулякоўскі, старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. (Работы прыбавілася)

№ 37, 21 мая

“У адпаведнасці з чатырохбаковым пагадненнем паміж ФРГ, Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй і Украінай будуць выплачаны на працягу трох год 200 мільёнаў нямецкіх марак тым людзям, якія ў гады вайны былі ўгнаны ў фашысцкую няволю… І вось сёння Германія імкнецца хоць неяк матэрыяльна кампенсаваць былым ахвярам фашызму прынесеныя ім пакуты… Акцыя выплаты кампенсацыі ахвярам нацызму пачалася з 9 мая бягучага года. Чацвёра жыхароў нашага раёна літаральна днямі атрымалі  паведамленне аб тым, што на іх імя ў Магілёўскім філіяле АКБ “Приорбанка” пералічыны пэўныя сумы валюты…

Размеры выплат будуць залежаць ад ступені нанесенага ўрону здароўю, тэрміну знаходжання ў канцлагерах, узросту вязняў. Важна, каб кампенсацыю ў першую чаргу атрымалі людзі, якім ужо за 80 год, і інваліды першай групы.

Такое рашэнне прынята не выпадкова, а ў сувязі з тым, каб перасцерагчы ўзнікненне нездаровага ажыятажу вакол размеркавання валюты. У такой святой справе, як наша памяць, не павінна быць нейкіх “разборак”, узаемных папрокаў, падазрэнняў, а тым больш пагроз і зняваг, як гэта ўжо дзе-нідзе праявілася”. (Кампенсацыі ахвярам фашызму)

Працяг будзе

Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

15 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе почтили память воинов-интернационалистов

15 февраля 2025
Читать новость
Общество

По путевкам в санатории

15 февраля 2025
Читать новость
Общество

Узнали, кто и как печет глусский хлеб

15 февраля 2025
Читать новость
Общество

Итоговое собрание трудовых коллективов состоялось в Глуске

14 февраля 2025
Читать новость
АПК

Меньше картошки, больше овощей и фруктов. Головченко о вкусовых предпочтениях белорусов

14 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем