Темы

Прыемна віншаваць, калі ёсць дасягненні

Ацэньваць нявыкарыстаныя магчымасці і рэзервы, крытычна глядзець на сябе і вызначаць новыя задачы на будучае — такімі падыходамі карыстаюцца ў раённым спажывецкім таварыстве пры арганізацыі сваёй дзейнасці, дзейнасці, запатрабаванай заўсёды. Вось чаму нават на ўрачыстасць з нагоды Дня кааперацыі змаглі прыйсці не ўсе, каму належала быць у гдядзельнай зале раённага Дома культуры, бо нават у такі адметны для кааператараў дзень некаму патрэбна развозіць тавары па магазінах, абслугоўваць людзей у гандлёвых залах, за столікамі кафэ і рэстарана. Але словы віншавання і шчырай падзякі за сумленную працу, што гучалі з гэтай раённай сцэны, адрасаваліся ўсім, больш як 450 работнікам Глускага спажывецкага таварыства. Як зазначыў падчас свайго выступлення намеснік старшыні райвыканкама Рыгор Бяляцкі, спажывецкая кааперацыя — тая сфера, у якой усе пачынанні і змены адразу відавочны ўсім, хто карыстаецца яе паслугамі. Пры гэтым пажадаў замацоўваць і далей паляпшаць ужо дасягнутыя пазіцыі. А раённы выканаўчы камітэт Ганаровымі граматамі адзначыў працу старшыні праўлення Глускага райпо Сяргея Зубчонка і начальніка аддзела грамадскага харчавання Тамары Самуйлік. Падзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка Таццяна Волкава і прадавец Галіна Голуб. Прыемна віншаваць, калі ёсць дасягненні, а яны ў глускіх кааператараў відавочныя і адчувальныя, зазначыла ў прывітальным слове Лідзія Кавалькова, начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Магілёўскага аблспажыву, сведчаннем таму сталі Ганаровая грамата абласнога спажывецкага таварыства, якую атрымала майстар-пекар Наталля Барысавец, а таксама падзяка і прэмія аблспажыву, якіх удастоены вадзіцель Міхаіл Альхімовіч. Цесна супрацоўнічае з глускімі кааператарамі Асіповіцкі малочны камбінат, і яго прадстаўнік Яўген Кляймёнаў пажадаў, каб гэтае супрацоўніцтва і далей мацавалася, каб прадукцыя камбіната на паліцах глускіх магазінаў не залежвалася, а самі харчавікі-вытворцы пастараюцца, каб яна была смачнай, разнастайнай і ў дастатковай колькасці. З нагоды свята кіраўніцтва Асіповіцкага МК узнагародзіла калектывы і загадчыкаў гандлёвага цэнтра “Рабінушка” аграгарадка Заеліца, магазіна №2 і магазіна аграгарадка Засценак-Усцярхі. Але больш за ўсё ўзнагарод і кветак сваім калегам уручыў старшыня праўлення Глускага райпо Сяргей Зубчонак. Ганаровай граматай Глускага райпо ўзнагароджаны калектыў магазіна “Расінка”. Падзякі праўлення атрымалі Лілія Шаблінская, Ірына Бабак, Людміла Толсцік, Галіна Макарава, Марыя Муха, Валянціна Шэйбак, Ларыса Кульчыцкая, Аксана Любанец, Аляксандр Гарбатоўскі, Аляксандр Скуратовіч, Юлія Багінская, Уладзімір Курач, Уладзімір Лугін, Вольга Мельнік, Вольга Дзяшчэня, Ірына Яльчык, Дзіна Ганчарова. Асобныя віншаванні былі выказаны паважаным ветэранам, хто не адно дзесяцігоддзе аддаў рабоце ў сістэме спажывецкай кааперацыі. Дарэчы, зараз іх рады папоўніліся: званне заслужанага ветэрана працы калектыву было прысвоена Наталлі Барысавец, Анатолю Гнядзько і Алене Жук. Цёплымі апладысментамі зала вітала сваіх калег, што адпрацавалі ў галіне 30 і 35 гадоў, гэта Наталля Талкачова, Валянціна Корбут, Тамара Рагалевіч, Галіна Багук, Міхаіл Толсцік, Тамара Самуйлік, Галіна Багдановіч. Каля дзвюх гадзін доўжылася ўрачыстая сустрэча з нагоды прафесійнага свята кааператараў. Колькі за гэты час было сказана добрых слоў, цёплых віншаванняў і слоў падзякі, колькі было праспявана добрых песень невялікім па колькасці, але вельмі творчым калектывам выканаўцаў. Усе гэтыя ўзнагароды, падарункі, прызнанні нашымі кааператарамі, без сумнення, заслужаныя. Заслужаныя працай за прылаўкам магазіна і ў вытворчым цэху, за рулём аўтафургона і на прыёмным пункце, на кухні, у буфеце і за барнай стойкай — усюды, дзе патрэбна ветлівае і якаснае абслугоўванне.

Т.ЛУКАШЭВІЧ Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Министерство по налогам и сборам информирует о расширении перечня биологически активных добавок к пище на территории России

9 апреля 2025
Читать новость
Власть

Международный телемост собрал за круглым столом 17 субъектов Российской Федерации

9 апреля 2025
Читать новость
Культура

Цікавая творчая сустрэча адбылася ў СШ № 1 Глуска. Яе прысвяцілі земляку Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму

9 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко приехал на тренировку “Динамо-Минск” – поддержать “зубров” перед 1/4 финала Кубка Гагарина

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Как не принести в сарай африканскую чуму свиней. Памятка от Глусской райветстанции

9 апреля 2025
Читать новость
Актуально

ЕСТЬ вопрос? ЕСТЬ ответ!

9 апреля 2025
Читать новость