Темы

Сям’я – іх прыстанак

Сям’я – іх прыстанак

Дзевятнаццаты раз міжнародная супольнасць 15 мая адзначыла Дзень сям’і. Гэту ініцыятыву Генеральнай Асамблеі ААН яшчэ з 1993 года падхапілі людзі ў розных краінах, бо каштоўнасці сям’і не маюць нацыянальных і ўсялякіх іншых межаў. Сям’я збліжае, згуртоўвае, аб’ядноўвае, дае апору, падтрымку, пачуццё абароненасці, робіць больш дужымі, адказнымі і шчаслівымі. Сям’я — гэта наш прыстанак, гэта крэпасць, што аберагае ад нягод, але разам з тым гэта вялікая адказнасць і клопат. Пра ўсе гэтыя бакі сямейнага жыцця вельмі добра ведаюць тыя 11 шматдзетных сем’яў нашага раёна, што ў дзень свята былі запрошаны на ўрачыстасць, спецыяльна для іх падрыхтаваную раённым выканаўчым камітэтам і раённым саветам жанчын. Гэта Ніна і Анатоль Фядосавы, Ірына і Валерый Хацяновічы, Ірына і Васіль Саўчукі, Вераніка і Сяргей Жураўлёвы, Соф’я і Аляксей Меснікі, Ірына і Сяргей Барысікі, Ірына і Міхаіл Урбанскія, Людміла і Андрэй Сарока, Таццяна і Андрэй Ласоцкія, Алена і Сяргей Шчэрбы, Таццяна і Алег Стругавец. Гэтыя дружныя сямейныя пары выхоўваюць па трое дзяцей. Зрэшты, шматдзетных сем’яў у раёне значна больш — 166, аднак не паўсюдна, стварыўшы вялікую сям’ю, бацькі разумеюць усю ступень адказнасці, якая кладзецца на іх са з’яўленнем дзіцяці. Таму некаторыя сем’і трапляюць у разрад нядобранадзейных (такіх зараз 35), а калі для дзяцей заставацца там становіцца небяспечна, ствараюцца прыёмныя і апякунскія сем’і (іх у раёне16 і 17). Вось чаму, як зазначыла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага жаночага савета Людміла Клыга, усім запрошаным на свята бацькам хочацца сказаць словы шчырай падзякі за тое, што яны змаглі стварыць моцныя, дружныя сем’і, дзе дзецям па-сапраўднаму бяспечна, дзе яны адчуваюць сябе абароненымі і шчаслівымі. У гэтым можна было пераканацца, паглядзеўшы і паслухаўшы выступленні, падрыхтаваныя кожнай сям’ёй. Дзесьці словатрымалі самыя маленькія, дзесьці выступалі старэйшыя дзеці, спявалі мамы з дочкамі, тата з сынамі, а калі ў пляс або на тэатральную пастаноўку — то ўсёй сям’ёй. З вершаў, песень і танцаў атрымаўся сапраўдны канцэрт сямейных калектываў, ну прама табе сузор’е талентаў! Але не ў выканальніцкім майстэрстве тут сакрэт, а ў шчаслівых дзіцячых вачах, у шчырых усмешках мам, ва ўпэўненых і поўных гонару за сваю сям’ю позірках бацькоў. І сапраўды, калі дружная сям’я, то і адпачываць весела, і працаваць лёгка, а жыццёвыя нягоды адыходзяць на другі план. Няхай так жывецца ўсім сем’ям, няхай дзеці растуць здаровымі і пануюць паўсюдна лад і згода.

Т.ЛУКАШЭВІЧ Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко: во многом благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Смотрите, что едите!

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзная приемная по вопросам цен и качества торговли будет работать 5 декабря

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

Наши люди. Оператор зерносушильных установок экспериментальной базы «Глуск» Василий Киселевич

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко внес поправки в указ о реагировании должностных лиц на критику в госСМИ

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

За трудовые заслуги

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем