Темы

Творчая сустрэча з кандыдатам мастацтвазнаўства Галінай Цмыг

Творчая сустрэча з кандыдатам мастацтвазнаўства Галінай Цмыг

Пераднавагодні, перадкалядны падарунак чакаў глушчан напрыканцы года: у “Арыёне” 20 снежня прайшла творчая сустрэча з кандыдатам мастацтвазнаўства Галінай Цмыг.

Галіна Паўлаўна — загадчык аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і мастацкі кіраўнік Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў. Але для глушчан яна найперш — зямлячка, бо нарадзілася і вырасла тут, у Глуску, вучылася ў сярэдняй школе № 1, у музычнай школе, тут атрымала натхненне на будучую творчасць. Таму і сустрэча была асаблівай. “Вельмі рада, што зараз з гэтай сцэны замест звычайнага “дарагія слухачы” я магу сказаць “дарагія землякі, дарагія настаўнікі, родзічы, аднакласнікі…” — такімі словамі пачала Галіна Цмыг імпрэзу.

Канцэртная праграма, якую Галіна Паўлаўна прывезла ў Глуск, — унікальная па сваёй сутнасці. Справа ў тым, што Галіна Цмыг разам з калегамі адшукваюць, рэканструіруюць, аднаўляюць нацыянальную харавую спадчыну Беларусі, даюць ёй новае жыццё і прэзентуюць для шырокай публікі. Такім чынам, у глушчан была магчымасць акунуцца ў самабытны свет беларускай музыкі, пазнаёміцца з трыма яе асноўнымі напрамкамі — гэта фальклор, духоўная, свецкая музыка, пачуць творы, якія гучалі два, тры стагоддзі таму назад… Калядныя спевы, твор беларускага кампазітара 19 века Канстанціна Горскага на французскай мове, гімн, прысвечаны Жыровіцкай іконе Божай Маці, “Палеская сюіта” Яўгена Глебава і тут жа побач — “Цячэ вада ў ярок”, “Падэспань”, папуры з вядомых песень пра нашу Радзіму Беларусь і песні з савецкіх кінафільмаў… Гэта гістарычная і стылістычная эклектыка,  гэтыя спевы, музыка і танцы цудоўным чынам спляліся ў цэласную кампазіцыю, у адзін вялікі канцэрт. Спецыяльна для глушчан была ў ім і свая разынка: артысты выканалі (на восем галасоў!) твор яшчэ аднаго нашага слыннага земляка Валерыя Іванова — яго песню “Ты да я да мы с тобой”.

Такія канцэрты, безумоўна, асалода нават для недасведчанага слухача. Не дзіўна, што кожны нумар суправаджаўся асабліва гучнымі апладысментамі, а пасля завяршэння на сцэну паднялося нямала людзей за аўтографамі. Што прыемна здзівіла і парадавала: дзяўчаты-падлеткі з дзіцячай школы мастацтваў папрасілі артыстаў не сыходзіць са сцэны — яны пажадалі ўзяць аўтограф у кожнага з іх.

Былі на гэтым творчым вечары, апроч музыкі, успаміны, былі кветкі і падарункі. Намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Анатоль Ласоцкі падзякаваў Галіне Цмыг і артыстам Музыкальнай капэлы за цудоўныя эмоцыі і выдатнае выканальніцкае майстэрства, за магчымасць далучыцца да мастацтва такога ўзроўню і такога кшталту, уручыў кветкі і падарунак.

“Дзякуй вам, дарагія землякі, за такі шчыры прыём, за тое, што ў нас атрымалася арганізаваць гэты канцэрт”, — у сваю чаргу сказала Галіна Паўлаўна і выказала спадзяванне на новую сустрэчу.

Трэба сказаць, што ў гэты вечар на сцэну “Арыёна” выходзіў яшчэ адзін наш зямляк — ганаровы грамадзянін Глуска Навум Сандамірскі. Менавіта ён быў адным з ініцыятараў творчай сустрэчы, а 20 снежня — яшчэ і імяніннікам. Навума Барысавіча цёпла павіншавалі з днём нараджэння прадстаўнікі мясцовай улады, госці. Канцэрт Музычнай капэлы Нацыянальнай акадэміі навук, безумоўна, стаў для яго незвычайным, прыгожым і прыемным падарункам. Як, дарэчы, і для ўсіх нас.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Пасля канцэрта Галіна Цмыг падзялілася з намі сваімі ўражаннямі ад сустрэчы:

— Гэта вельмі кранальна, такая цудоўная арганізацыя, поўная зала, і прыемна, што ўсе так уважліва слухалі нашу разнастайную праграму, у якую ўвайшла і духоўная музыка, і сучасная, і музыка кіно, і гістарычныя рэстаўрацыі. Я вельмі рада ўсіх бачыць, вялікі дзякуй усім землякам, што прыйшлі, а дзецям хачу сказаць: займайцеся музыкай! Музыка развівае, і чалавек у сваім жыцці, у іншых спецыяльнасцях карыстаецца тымі творчымі навыкамі, што дае яму музыка.

Последние новости

Общество

С Днем банковских и финансовых работников!

5 января 2025
Читать новость
Общество

5 января — День работников социальной защиты

5 января 2025
Читать новость
Выборы-2025

Начался этап предвыборной агитации

4 января 2025
Читать новость
Общество

Минимальная заработная плата увеличилась с 1 января

3 января 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС: в Беларуси от пиротехники пострадали 30 человек

3 января 2025
Читать новость
Власть

«Экономика прежде всего». Лукашенко призвал за темой выборов не забывать о главном

3 января 2025
Читать новость