Темы

У Беларусі 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання

У Беларусі 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання.

Год добраўпарадкавання дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрымку зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя. Цягам года будуць прыняты маштабныя меры па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрымцы ў належным стане прыдарожных тэрыторый. Запланавана не меней за два рэспубліканскія суботнікі.

Алег Дзьячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах:

— Дакумент носіць комплексны, усёабдымны характар і ўлічвае абсалютна ўсе напрамкі — ад азелянення тэрыторый, асвятлення вуліц, рамонту вулічна-дарожнай сеткі, уладкавання прыпыначных пунктаў да падтрымання парадку ў лесе, уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў і санітарнай ачысткі паверхневых водных аб’ектаў.

Пры гэтым вельмі важна, што Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў і па іншых, не ўключаных у пералік аб’ектах, аб якіх лепш за ўсё ведаюць людзі і ўлады на месцах. Таму справа будзе адказная. Нам усім неабходна мабілізавацца і, як кажуць беларусы, “талакой”, дружна ўзяўшыся за працу, зрабіць навакольны свет больш чыстым і прыгожым — для сябе, для нашых дзяцей і ўнукаў.

Звярніце ўвагу: колькі карыснага для добраўпарадкавання краіны зрабілі нашы людзі ў папярэднія гады! Успомнім хоць бы штогадовыя суботнікі, у якіх удзельнічалі, не пабаюся сказаць, абсалютна ўсе ад малога да вялікага: ад кіраўніка беларускай дзяржавы, членаў урада, парламентарыяў, дэпутатаў мясцовых Саветаў да школьнікаў і студэнтаў. Усе разам наводзілі парадак на зямлі, у гарадах і сельскіх населеных пунктах, аднаўлялі лясны фонд, ачышчалі ад дзікай расліннасці старыя паркі і скверы, стваралі рэкрэацыйныя зоны, добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, рэалізоўвалі грамадзянскія ініцыятывы па будаўніцтве спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак на прыдамавых тэрыторыях. Усяго не пералічыш.

У прэзідэнцкім Указе атрымалі адлюстраванне ў тым ліку і прапановы ад грамадзян, у якіх тыя падказваюць, на якія аб’екты варта звярнуць павышаную ўвагу.

З маёй Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 ад неабыякавых людзей, якія хварэюць у прамым сэнсе слова за лёсы сваёй малой радзімы, такія прапановы паступаюць рэгулярна. Яны датычацца, у прыватнасці, пытанняў распаўсюджвання сумніку ў нашых лясах, а таксама вядомай расліны-паразіта — амялы белай. Хвалюе людзей і праблема зносу старых жылых і гаспадарчых будынкаў у вёсках, утылізацыі старых яблыневых садоў. Вопыт па добраўпарадкаванні нашай краіны назапашаны багаты. Праблемы вызначаны, задачы пастаўлены. За працу!

Последние новости

Актуально

Глусский РОЧС. Тонкий лед — опасность для жизни!

14 января 2025
Читать новость
Происшествия

Пострадали диван и гость

14 января 2025
Читать новость
Калейдоскоп

И плюс, и минус. О погоде 15—19 января

14 января 2025
Читать новость
Власть

Новые министры и неожиданные ротации в посольствах. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

14 января 2025
Читать новость
Общество

У Беларусі 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання

14 января 2025
Читать новость
Общество

Ряд встреч в трудовых коллективах провел в Глуске депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

14 января 2025
Читать новость

Рекомендуем