Ученица Глусской СОШ №2 заняла І место на областной олимпиаде по обслуживающему труду

Права прадстаўляць раён на вобласці ўсе яны заслужылі, паказаўшы лепшыя вынікі на раённых прадметных алімпіядах. З году ў год патрабаванні да пераможцаў і прызёраў алімпіяд растуць, ускладняюцца і самі конкурсныя заданні, таму не дзіўна, што колькасны склад нашай зборнай каманды змяншаецца (у мінулым годзе было 12 чалавек). І гэта правільна, бо трэба браць не колькасцю, а якасцю падрыхтоўкі вучняў.
Дарэчы, ужо ёсць і першыя дыпломы. Заахвочвальны дыплом абласной алімпіяды па тэхнічным навучанні прывёз дзевяцікласнік Бярозаўскага ВПК Дзмітрый Лазовік. А Таццяна Валадковіч, вучані-ца 11 класа САШ №2, узяла самую высокую планку, заняўшы па абслугоўваючай працы першае месца. Нагадаем, што ў мінулым годзе дзяўчына таксама была ў ліку прызёраў абласной алімпіяды, а потым заняла трэцяе месца на рэспубліцы. Сяголета яна таксама ў складзе зборнай каманды Магілёўскай вобласці будзе выступаць на рэспубліканскім узроўні.