Темы

Вялікі футбол пачынаецца з малых перамог

Вялікі футбол пачынаецца з малых перамог

Так, думаецца, многія вялікія футбалісты пачыналі з маленькіх перамог у сваіх дваровых камандах, а таму недаацэньваць значэнне дзіцячых спаборніцтваў мясцовага маштабу нельга. У Глускім раёне турнір па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства і вучобы на прызы раённага выканаўчага камітэта стано-віцца традыцыйным, колькасць яго ўдзельнікаў паступова шырыцца. Сяголета ў спаборніцтвах прымаюць удзел 7 футбольных каманд, за званне лепшай будуць змагацца: каманда мікрараёна СШ№1, капітан Арцём Гізун, трэнер Адам Сокал; каманда №1 мікрараёна СШ№2, капітан Алесь Мядзведка, трэнер Барыс Сяленчык; каманда №2 мікрараёна СШ№2, капітан Вадзім Усік, трэнер Ігар Савончык; каманда аграгарадка Заеліца, капітан Уладзімір Грашчанка, трэнер Галіна Юхневіч; каманда аграгарадка Засценак Усцярхі, капітан Ігар Фалецкі, трэнер Сяргей Бузак; каманда аграгарадка Завалочыцы, капітан Сяргей Окрут, трэнер Леанід Кулік; каманда мікрараёна гімназіі, капітан Дзмітрый Каладзінскі, трэнер Анатоль Мядзведка.
1 жніўня а 16 гадзіне ўсе яны сустрэліся на мясцовым стадыёне, каб ва ўрачыстай абстаноўцы павітаць адзін аднаго, прыняць віншаванні ад заснавальнікаў турні-ру і пачаць спаборніцтвы. Права першага ўдару па мячы было дадзена старшыні раённага выканаўчага камі-тэта Юрыю Дымшу. Перад сваім выхадам на поле кіраўнік раёна павіншаваў юных футбалістаў з чарговымі стартамі, пажадаў весці чэсную барацьбу, паказаць балельшчыкам цікавую гульню і пры гэтым абысціся без траўмаў, а ў выніку няхай пераможа мацнейшы. Да гэтых пажаданняў далучыўся таксама і начальнік спартыўнага аддзела абласнога Цэнтра фізвыхавання Сяргей Галанцоў, які прысутнічаў на адкрыцці спаборніцтваў у якасці ганаровага госця. Футбол цікавая гульня, ад удзельнікаў яна патрабуе шмат сіл, уменняў і хуткай рэакцыі, таму і сапраўды, няхай пераможа мацнейшы. І ў першых гульнях турніру яны ўжо вызначыліся: футбалісты з Усцярхоў перамаглі каманду СШ№1, а гімназісты выйгралі ў Заеліцы.

Последние новости

Общество

Потрудились на территории Свято-Богоявленского храма в Глуске

27 апреля 2025
Читать новость
Общество

Двести молодых липок посадили сегодня глусчане в парке напротив школы № 2

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Митинг в день 39-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Год благоустройства. Ольницкая толока

26 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Ищут родственников бойцов

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Запреты на посещение лесов введены в 45 районах Беларуси

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем