Темы

З калектывам Глускага раёна электрасетак сустрэлася інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым

З калектывам Глускага раёна электрасетак сустрэлася інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым

“Подзвігу народа жыць у вяках” — пад такой назвай праходзіў у красавіку адзіны дзень інфармавання і быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай
Айчыннай вайне.

З калектывам Глускага раёна электрасетак сустрэлася інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым.
У размове прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзьячэнка.
Тая вайна навучыла нас, беларусаў, свята берагчы родную зямлю, абараняць яе нават цаной уласнага жыцця, самааддана адстойваць праўду. Гэта была такая вайна, дзе пытанне стаяла надзвычай востра: будзем мы існаваць ці не, ці нас усіх знішчаць. Яшчэ і сёння, праз 80 гадоў, адкрываюцца новыя факты зверстваў, якія чынілі фашысты на нашай зямлі. Па апошніх даных Генеральнай пракуратуры, на тэрыторыі Беларусі фашысцкімі карнікамі было арганізавана 578 лагераў смерці, даказана правядзенне не менш за 187 буйных карных аперацый, пацверджана знішчэнне не менш за 12 348 беларускіх вёсак, поўнасцю былі спалены разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны 288 вёсак. Зараз устаноўлена 166 раней не вядомых месцаў знішчэння і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных, больш за палову з іх — масавыя. Такія лічбы і факты прывяла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Трыбуш.
Надзвычай эмацыянальным, з красамоўнымі прыкладамі і цікавымі фактамі было выступленне Алега Дзьячэнкі. Тэма вайны і балючая, і блізкая, мабыць, кожнаму з нас, а юбілей Перамогі — грандыёзная падзея, падкрэсліў ён. Лічбы ахвяр і разбурэнняў вялізныя, яны, безумоўна, уражваюць. Але куды больш кранаюць лёсы асобных людзей. Таму, згадваючы тыя часы ліхалецця, патрэбна згадваць менавіта сваіх блізкіх, родных, членаў сям’і, хто ваяваў на фронце, быў у партызанах, загінуў, прапаў без вестак, працаваў у тыле, знаходзіўся ў акупацыі. Вораг быў жорсткі і добра падрыхтаваны. Але мы выстаялі дзякуючы адзінству, дзякуючы таму, што былі разам. У баях за Беларусь змагаліся прадстаўнікі 70 нацыянальнасцей. Перамога над ворагам і вызваленне сваёй зямлі, краін Еўропы даліся вялікай цаной, толькі за Польшчу загінулі 600 тысяч савецкіх салдат.
А сёння ў гэтай жа Польшчы і ў іншых еўрапейскіх дзяржавах зносяць помнікі вызваліцелям (толькі
ў Польшчы і ў Прыбалтыйскіх краінах іх знесена болей за тры тысячы), рэабілітуюць нацызм. Што выходзіць, калі забываюць праўду, мы добра бачым на прыкладзе нашай суседкі Украіны. Нам такога не трэба. Згадваючы вайну, згадвайце сваіх блізкіх, хто быў на ёй, хто бачыў яе, заклікаў Алег Дзьячэнка слухачоў, і расказвайце пра іх сваім дзецям, каб ведалі праўду, каб помнілі.
Так, наш абавязак перадаць гэту памяць дзецям, падрастаючаму пакаленню. Сёння гэту памяць і гэту праўду хочуць у нас забраць і перайначыць, сказаў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. Зараз, праз 80 гадоў пасля вайны, зноў супраць нас аб’ядноўваюцца варожа настроеныя дзяржавы, русафобскія настроі ўзведзены там у дзяржаўную ідэю. Таму нам патрэбна быць моцнымі, быць разам, прадаўжаць свой мірны шлях, ганарыцца сваім гераічным мінулым і паважаць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё, каб мы сёння маглі мірна жыць і працаваць.
Аляксей Жураўлёў і Алег Дзьячэнка павіншавалі ўсіх прысутных са святам Вялікадня і адказалі на пытанні работнікаў РЭС.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

Госавтоинспекция 25 апреля проведет Единый день безопасности дорожного движения «На вело, мото и мопеде заедем в лето без трагедий!»

24 апреля 2025
Читать новость
Власть

Законопроект об амнистии к 80-летию Победы внесен в парламент

24 апреля 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область по итогам работы за 2024 год будет занесена на Республиканскую доску Почета

24 апреля 2025
Читать новость
Общество

Дают «Шанс»: Весновский пансионат реализует один из лучших в Могилёвской области инклюзивных проектов

24 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

На Святом озере работники ОСВОД спасли девушку

24 апреля 2025
Читать новость
Власть

З калектывам Глускага раёна электрасетак сустрэлася інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым

24 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем