Темы

Запрашаюць на Масленіцу!

Запрашаюць на Масленіцу!

На народнае гулянне Масленіцу запрашаюць глушчан і гасцей райцэнтра 1 сакавіка.

Свята пачнецца ў 11 раніцы на бульвары Грахоўскага.

Усіх чакае тэатралізавана-канцэртная праграма “Масленіца ідзе — блін ды мёд нясе!”, традыцыйныя народныя гульні, забавы для дзяцей і дарослых. Не абыдзецца на свяце і без масленічнага слупа: толькі самыя спрытныя і дужыя змогуць справіцца з гэтым выпрабаваннем і здабыць шчодры прыз. Сіламі можна будзе памерацца таксама ў перацягванні каната і падняцці гіры.

Ну і як не пачаставацца на Масленіцу духмянымі блінамі, гарачым чаем ды іншымі прысмакамі? А яшчэ ва ўдзельнікаў свята будзе магчымасць набыць сувеніры, сыграць у бяспройгрышную латарэю. Важным і яркім момантам стане спальванне пудзіла Масленіцы. Адным словам, забаў хопіць на любы густ, і малым, і дарослым. На тое гэта і Масленіца!

Г. АЎТУХОВА

Последние новости

АПК

Гатоўнасць да палявых работ абмяркоўвалі на пасяджэнні Глускага раённага выканаўчага камітэта

25 февраля 2025
Читать новость
Общество

Олег ДЬЯЧЕНКО: «Реализация Указа Президента № 74 позволит повысить эффективность принимаемых на местах решений и, самое главное, оперативно устранять появляющиеся проблемы»

25 февраля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

К выходным потеплеет. Прогноз погоды с 26 февраля по 2 марта

25 февраля 2025
Читать новость
Культура

Наградили глусчан

25 февраля 2025
Читать новость
Культура

Запрашаюць на Масленіцу!

25 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Глусской средней школе № 1 прошло военно-патриотическое мероприятие

25 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем