Темы

Аб чым пісала глуская раёнка 30 гадоў назад. Гісторыка-сацыяльны праект «Паралелі»

Аб чым пісала глуская раёнка 30 гадоў назад. Гісторыка-сацыяльны праект «Паралелі»

Працяг. Пачатак у нумары 76

№ 3, 15 студзеня 1994 года

“У рэдакцыю звярнулася жыхарка г. п. Глуск… Яе, як і іншых пенсіянераў, цікавіць пытанне: чаму яны атрымалі ў лістападзе толькі па 0,5 кілаграма цукру на чалавека? Такой колькасці, вядома, не хопіць і на чай, не гаворачы пра іншае. За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся да намесніка старшыні праўлення райспажыўсаюза па гандлю С. А. Дзяшчэні: Як вядома, фонды па цукру нам даводзіць аблспажыўсаюз, а размеркаванне яго па раёнах праводзіць аблвыканком. Адпаведна фонду аблспажыўсаюза нашаму раёну выдзелена на лістапад 11,6 тоны цукру з разліку 0,5 кілаграма на чалавека. Такая ж колькасць цукру выдзелена і на снежань”.                                                       

(Не салодкі чай)

№ 4, 19 студзеня

“Звяртаемся з вялікай просьбай: ці можна з дапамогай раённай газеты даведацца, дзе і як прайсці ананімнае абследванне на алкагалізм? Ці можна зрабіць гэта ў нашай паліклініцы, суседніх Бабруйску або Асіповічах? Гэта сёння важна ведаць вельмі многім. Дзеля таго, каб своечасова прайшоўшы абследванне, пачаць лячэнне і пазбавіцца такой хваробы…” (Дзе нам могуць дапамагчы?)

№ 5, 22 студзеня

“Яшчэ ў сярэдзіне снежня мінулага года, пасля двухтыднёвага перапынку, аднавіў сваю работу цэх па масаваму пашыву адзення камбіната бытавога абслугоўвання. Рабочыя цэха працавалі на працягу месяца. За гэты час яны выпусцілі 1000 адзінак мужчынскіх штаноў на 50 мільёнаў рублёў. Частка гатовай прадукцыі ўжо адгружана на міжрайбазы Магілёва, Мінска, Бабруйска… А літаральна на днях з-за неплацёжаздольнасці заказчыкаў і адсутнасці сродкаў на набыццё сыравіны ў рабочых цэха зноў пачаліся канікулы. Усе астатнія ўчасткі камбіната (сталярны цэх, швейнае атэлье) працуюць у ранейшым рэжыме, а швейнікі з-за адсутнасці неабходнага аб’ёму работ перайшлі на чатырохдзённы рабочы тыдзень”.         (І зноў у рабочых канікулы)

“Менш месяца засталося да пачатку чарговых зімовых Алімпійскіх гульняў, якія адбудуцца ў далёкім Лілехамеры (Швецыя). Упершыню самастойнай зборнай на іх выступіць каманда суверэннай Рэспублікі Беларусь… са сваім Алімпійскім гімнам. Аўтарам гэтага гімна стаў вядомы кампазітар, наш зямляк Валерый Кірылавіч Іваноў… Гімн быў зацверджаны аднагалосна. Ёсць у ягонай мелодыі і нашы нацыянальныя пачуцці, і матывы высокіх чалавечых якасцей і перажыванняў, і гордасць за родную Айчыну…” (Наш зямляк — аўтар гімна. Алімпійскага)

№ 7, 29 студзеня

“Мінулы год можна ахарактарызаваць у раёне як пажаранебяспечны… Самую вялікую лічбу па пажарах дае жылы сектар… 8 выпадкаў загаранняў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, столькі ж — з-за няправільнай эксплуатацыі электрагаспадаркі, у сямі выпадках прычынай пажару стала пячное ацяпленне, 6 загаранняў адбылося па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Рэзка павялічылася колькасць наўмысных падпальванняў. Іх у мінулым годзе зарэгістравана шэсць…” (Сэканоміў на тысячах)

№ 8, 2 лютага

“Няцяжка заўважыць, што ў беларускім друку сталі нярэдкімі матэрыялы, дзе ставіцца пад сумненне наша даўняя дружба з Расіяй… І гэта тым больш крыўдна, што, наадварот, мы гістарычна звязаны, нас многае не раздзяляе, а менавіта аб’ядноўвае… Няўжо нам з-за сваёй беларускасці, ад якой ніхто не адмаўляецца, адмовіцца ад Пушкіна, Гогаля, Талстога, Чайкоўскага?..  А задумайцеся, што б прынёс народам гітлерызм, каб не Расія, не ўвесь рускі народ, які з іншымі народамі выратаваў свет ад гэтай навалы…” (Наша дружба даўняя)

№ 10, 9 лютага

“…Было разгледжана таксама пытанне аб наказах выбаршчыкаў… У сувязі з тым, што асобныя з іх звязаны з вялікімі затратамі матэрыяльных і фінансавых сродкаў, якіх зараз не хапае, раённы Савет асобныя з іх зняў з выканання і прапанаваў дэпутатам праінфармаваць сваіх выбаршчыкаў аб прынятым рашэнні, а таксама заклікаў дэпутатаў выкарыстаць розныя формы сваёй дзейнасці, каб выканаць тыя наказы выбаршчыкаў, якія знаходзяцца ў стадыі вырашэння…

У заключэнне работы сесіі было прынята рашэнне аб устанаўленні збору на ўтрыманне гарадскога і прыгараднага пасажырскага транспарту агульнага карыстання. Улічваючы дэфіцыт бюджэту і немагчымасць выдзеліць сродкі на ўтрыманне гэтага транспарту, вырашана з 1 студзеня бягучага года ўстанавіць збор з прадпрыемстваў і арганізацый раёна, за выключэннем калгасаў, саўгасаў, фермерскіх гаспадарак і бюджэтных арганізацый, у размеры 1 працэнта ад фонду аплаты працы, але не вышэй 5 працэнтаў прыбытку, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства…”               (Падстаў для          аптымізму мала. І ўсё ж… (З сесіі раённага Савета дэпутатаў))

“Многія жыхары нашага раёна ўжо сутыкнуліся з клапатлівымі праблемамі па прыватызацыі зямельных участкаў. Але значную частку людзей гэтыя праблемы прамінуць. Уся бяда ў тым, што многія вяскоўцы, не ведаючы ў свой час аб гэтым, пасяліліся на тэрыторыі залягання разведаных месцанараджэнняў карысных выкапняў.

Урад рэспублікі зацвердзіў пералік такіх населеных пунктаў, чые землі не належаць перадачы ў прыватную ўласнасць. Багатыя на падземныя скарбы плошчы ёсць і ў нашым раёне, таму ў гэты пералік увайшлі вёскі: Байлюкі, Барбарова, Бярэжкі, Бабровічы, Баянава, Даколь, Зара, Клетнае, Нова-Андрэеўка, Пагарэлае і Пяценка…” (Сваю зямлю — не кожнаму, або Нешчаслівы той, хто жыве на скарбах)

Падшыўку гартала

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Свой взгляд. Фильм-расследование телеканала ОНТ «Бесы: как хотят захватить Беларусь»

21 ноября 2024
Читать новость
Общество

В центре внимания — дороги, социальные пансионаты, цифровое развитие Беларуси

20 ноября 2024
Читать новость
Общество

Хренин: объединение усилий стран ОДКБ позволяет поддерживать мир на евразийском пространстве

20 ноября 2024
Читать новость
Общество

Приоритеты регионального развития. Жилье

20 ноября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: ВНС никому не должно мешать работать, не должно довлеть над другими органами власти

20 ноября 2024
Читать новость
Общество

«Глусские Бытуслуги»: дела и планы

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем