Темы

Гісторыка-сацыяльны праект “Паралелі”. Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Гісторыка-сацыяльны праект “Паралелі”. Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Працяг. Папярэдняя частка — у № 15

№ 46, 22 чэрвеня 1994 года

“Датэрмінова прагаласавала толькі 20 чалавек — такую інфармацыю прадставіла рэдакцыі газеты раённая выбарчая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб выбаршчыках, якія згодна Закона выкарысталі сваё права аб датэрміновым галасаванні. Як бачна, грамадзяне нашага раёна хочуць удзельнічаць у выбарах разам з усімі ў чацвер 23 чэрвеня, скарыстаўшы для гэтага прадастаўлены выхадны дзень. Хочуць прыйсці на выбарчы ўчастак, акунуцца ў прыўзнятую святочную атмасферу, якая заўсёды пануе ў час выбараў, каб, як кажуць, людзей пабачыць і сябе паказаць”. (Людзей пабачыць і сябе паказаць)

“Заўчора, у панядзелак, у рэдакцыі газеты днём раздалося нямала ўсхваляваных званкоў: “Ці праўда, што за некалькі дзён да выбараў праводзіце сацыялагічнае даследаванне? Цікавіцеся па тэлефоне, за каго мы, выбаршчыкі, думаем галасаваць?” Маўляў, не занадта паверылі, таму лічым неабходным папярэдзіць, каб былі ў курсе справы: вашай газетай нехта прыкрываецца. А можа, наогул хоча, што называецца, падставіць. Што ж, ад душы дзякуем усіх нераўнадушных людзей, пазваніўшых нам. Зразумела, нікому мы не званілі і не думалі, не задавалі гэтых і ніякіх іншых пытанняў, не ўмешваліся ў права кожнага прымаць самастойнае рашэнне. Таму, калі вам яшчэ пазвоняць ад нашага імя, ведайце: гэта — правакацыя”. (Увага: правакацыя!)

№ 48, 29 чэрвеня

 “Песні і вершы, кветкі і шчырыя словы ўдзячнасці — гэта ўсё вам, нашы дарагія ветэраны. Мы паважаем і любім вас за тое, што вы для нас зрабілі. Што вы не сагнуліся і выстаялі ў самай суровай вайне. Але чаму ж блішчаць слёзы на вачах ветэранаў? Магчыма, гэта слёзы ад успамінаў, ад цеплыні людскіх сэрцаў, што саграваюць вас сёння. А можа, няпрошаная сляза пакацілася ад крыўды за тое, што даводзіцца чуць сёння вам. За тое, што памяць аб вайне становіцца прадметам спекуляцый, скажэнняў і знявагі.

Так, сёння ёсць людзі, якія здольны папракнуць вас за тую мінулую вайну. Але ведайце: значна больш тых, хто хацеў бы папрасіць у вас прабачэння за тое, што не збераглі нашу вялікую краіну — Савецкі Саюз, за які вы ваявалі. За тое, што ёсць сярод нас людзі, якія затоптваюць тое, што было для вас святым. А гэта ўсё роўна, што зневажаць прах мёртвых. Вы выйшлі пераможцамі з вайны і заслугоўваеце права на больш прыстойнае, чым ваша сённяшняе, жыццё. Што на словы, на прызнанне вашых заслуг мы не скупімся, а вось аддзякаваць вас матэрыяльнымі дабротамі не заўсёды можам. Прабачце нас за гэта і даруйце”. (Нізкі паклон табе, сівое воінства)

“У гэты святочны дзень бар-марожанае фірмы “Камілль” працаваў у асаблівым рэжыме: сваю прадукцыю ветэранам вайны, юным удзельнікам мастацкай самадзейнасці адпускаў бясплатна. Пяцідзесяцігоддзе вызвалення раёна — гэта іх дзень, — вырашылі тут і трэба зрабіць свой пасільны ўклад у святкаванне знамянальнай даты. Такім вось чынам было рэалізавана нямала марожанага, і былыя франтавікі, партызаны выказвалі шчырую ўдзячнасць прадстаўнікам фірмы, прадаўцам за іх чуласць і ўвагу”. (Ветэранам і дзецям — бясплатна)

№ 49, 2 ліпеня

“Глушчына адзначыла сваё знамянальнае свята: 50-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У тым, што яно адбылося па-сапраўднаму маштабным, масавым, ёсць і безумоўная заслуга тых, хто аказаў арганізатарам матэрыяльную дапамогу. Таму райвыканкам шчыра дзякуе ўсіх, хто не застаўся ў баку ад святкавання юбілейнай даты.

У першую чаргу калектыў Аграпрамбанка, які выдзеліў 1,5 мільёна рублёў, малое прадпрыемства “Пціч” — 1 мільён рублёў, малое прадпрыемства “Фермер” — 500 тысяч рублёў, фермера Мікалая Леанідавіча Сапегу — 100 тысяч рублёў. Бясплатна ўзяўся даставіць ветэранам запрашэнні і віншавальныя паштоўкі раённы вузел сувязі. Усім ім шчырая ўдзячнасць за гатоўнасць дапамагчы, за ўважлівасць да агульных патрэб”. (Яны дапамаглі правесці свята вызвалення раёна)

“У мінулым годзе здадзены ў эксплуатацыю будынак райспажыўсаюза, піларама, гандлёва-закупачнае прадпрыемства, жылы дом, праведзен рамонт халадзільніка, пабудаван магазін у вёсцы Байлюкі, шклопрыёмны пункт ля універсама, цэх па перапрацоўцы садавіны, гародніны і ягад на кулінарным камбінаце. Зараз вядзецца будаўніцтва будынка аптова-гандлёвай базы, рэканструкцыя Поблінскай школы пад магазін… У кааператыўнай гаспадарцы працуе больш 800 работнікаў, якія заняты абслугоўваннем жыхароў раёна. Ва ўмовах зніжэння аб’ёмаў дзейнасці практычна ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі спажывецкая кааперацыя раёна змагла захаваць дынамічнасць свайго развіцця. <…> Г. Атлас, старшыня праўлення райспажыўсаюза”. (На службе ў людзей)

“У дні святкавання 50-годдзя вызвалення Глушчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да нас прыехала група партызан брыгады № 37 імя А. Пархоменкі. Было аб чым успомніць і нагадаць камандзіру брыгаднай разведкі Віктару Пелагейка, начальніку штаба атрада імя Шчорса Уладзіміру Мірошнікаву і радавым Пятру Калпакову і Валянціну Філіпчыку”. “Аднапалчане Пётр Іванавіч Мішарын і Ананій Ананьевіч Пятрухін прымалі ўдзел у вызваленні нашага раёна ў складзе 1-га Краснаградскага ваенізаванага корпуса. Пётр Іванавіч жыве ў Обнінску Калужскай вобласці, як зараз кажуць, за мяжой, але прыехаў у памятны для яго Глуск на святкаванне 50-й гадавіны вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. (Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, высокі вам гонар і вечная слава!)

Працяг будзе

Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

Аккаунт признан экстремистским

18 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Нужно ли согласовывать в райисполкоме установку кондиционера в квартире?

18 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Заведующая складом скрыла травму на производстве и расторгла задним числом гражданско-правовой договор: прокуратура Глусского района возбудила уголовное дело

18 апреля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе завершается сев зерновых

18 апреля 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе.18 апреля 1945-го

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

Магазин «ЯкДома» торгового унитарного предприятия «Торговый дом «Цымус» открылся в Глуске

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем