Темы

Жніво наблізілася да экватара

За мінулыя выхадныя хлебаробы Глушчыны ўшчыльную наблізіліся да экватара жніва: па стану на 30 ліпеня зерневыя былі зжаты на плошчы ў 4256 га, што складае амаль 49 працэнтаў ад патрэбнага. Больш за палову пасеяных плошчаў убралі ўжо ў СВК “Калгас “Зара”, “Слаўгарадскі” і райаграпрамтэхзабеспячэнні, у той жа час у СВК “Дружба” зжалі пакуль 38 працэнтаў пасеяных зерневых культур. Валавы намалот збожжа па раёне набліжаецца да 13 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 30,5 цэнтнера на гектар. Найбольш урадлівыя нівы зараз у СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, дзе збіраюць па 31,7 цэнтнера на круг, больш за 30 центнераў намалочваюць на кожным гектары ў саўгасе “Завалочыцы”, а замыкае раённую зводку жніва з паказчыкам 20,9ц/га СВК “Калгас “Зара камуны”.
Лідарамі жніва згодна з інфармацыяй раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па-ранейшаму застаюцца браты Дземідзенка са “Слаўгарадскага”, у якіх агульны намалот (разам з рапсам) перавышае ўжо паўтары тысячы тон. На другой пазіцыі з паказчыкам 930 тон намалочанага збожжа экіпаж Лазовіка і Янушэўскага з “Зары”. Трэцяе месца на жніве ўтрымлівае сямейны экіпаж Дзмітрыевых з эксперыментальнай базы “Глуск” — 677 тон зерня.
Сярод маладзёжных экіпажаў месцы па намалоту зерня (без уліку рапсу) размеркаваны наступным чынам: лідары спаборніцтва браты Філіпенка (547 тон), за імі Аляксандр Панкрацьеў і Ігар Дымша (483 тоны) — абодва экіпажы з СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, на трэцім месцы Арцём Гурын і Дзмітрый Клыга з саўгаса “Завалочыцы” (385 тон збожжа).

Последние новости

Общество

Потрудились на территории Свято-Богоявленского храма в Глуске

27 апреля 2025
Читать новость
Общество

Двести молодых липок посадили сегодня глусчане в парке напротив школы № 2

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Митинг в день 39-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Год благоустройства. Ольницкая толока

26 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Ищут родственников бойцов

26 апреля 2025
Читать новость
Общество

Запреты на посещение лесов введены в 45 районах Беларуси

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем