Гэта стала традыцыяй — 15 лютага ім збірацца разам. Ім, аб’яднаным адной вайной. Вайной у Афганістане. Цяпер гэты дзень напоўнены ўрачыстасцю, кветкамі, ушанаваннем. А тады, 23 гады назад, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, былі толькі радасць і боль. Радасць за тых, хто прайшоў праз гэта цяжкае выпрабаванне і застаўся жывым, і боль за загінуўшых і прапаўшых без вестак. Сярод глу-шчан, якім за 9 гадоў той вайны выпала служыць на афганскай зямлі, ёсць і першыя, і другія, і трэція. Першых, на шчасце, больш. Вось ужо некалькі гадоў месцам сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў стаў сквер у Глуску, дзе пры ўдзеле саміх афганцаў і ўсіх глушчан устаноўлены памятны знак як напамін пра апошнюю вайну, у якой прымалі ўдзел нашы салдаты. Нашы землякі, служыўшыя ў Афганістане, як зазначыў у сваім выступленні на ўрачыстым мітынгу старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, дастойна выканалі свой воінскі абавязак і сталі прыкладам мужнасці. Салдат вайны не выбірае, ён выконвае загад, аддадзены Радзімай, якую яго навучылі любіць бацькі і настаўнікі. А сёння былыя афганцы ўжо самі вядуць вялікую работу па патрыятычным выхаванні маладога пакалення — і за гэта ім вялікі дзякуй. Тым жа, хто загінуў, вечная памяць. Пад стук метранома на Хвіліну маўчання застылі і ветэраны вайны ў Афганістане, і кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных і вучнёўскіх калектываў. Моладзь заўсёды прысут-нічае на такіх мітынгах, што вельмі правільна, бо гэта сустрэча — мерапрыемства прамога ўздзеяння, калі сённяшнія юнакі і дзяўчаты на свае вочы могуць убачыць, пачуць, адчуць і асэнсаваць тое, што называецца пераемнасцю пакаленняў. Да іх і былі звернуты словы старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандра Тычыны з пажаданнямі берагчы і захоўваць мір, каб войны больш не праходзілі па нашай зямлі, каб над магіламі загінуўшых сыноў не плакалі іх мацяркі. А яшчэ былы афганец зноў падзякаваў усім, хто прымаў удзел ва ўзвядзенні памятнага знака, за гэта дарагое для ўсіх інтэрнацыяналістаў месца. Месца, што так бачна нагадвае ім пра іх апаленую вайной маладосць.
Теги
Последние новости
Актуально
Аккаунт признан экстремистским
18 апреля 2025
Актуально
Нужно ли согласовывать в райисполкоме установку кондиционера в квартире?
18 апреля 2025
Актуально
Заведующая складом скрыла травму на производстве и расторгла задним числом гражданско-правовой договор: прокуратура Глусского района возбудила уголовное дело
18 апреля 2025
АПК
В Глусском районе завершается сев зерновых
18 апреля 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Путь к Победе.18 апреля 1945-го
18 апреля 2025
Общество
Магазин «ЯкДома» торгового унитарного предприятия «Торговый дом «Цымус» открылся в Глуске