Темы

Пра матэрыяльную падтрымку, хрысціянскія традыцыі і вопыт мінулага

19 красавіка ў Глускім раёне, як і па вобласці ў цэлым, прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, падчас якога інфармацыйнымі групамі было праведзена 149 сустрэч, 43 з іх прайшлі ў працоўных калектывах.
У рамках дня інфармавання сустрэчы з глушчанамі правялі начальнік аддзела энергетыкі і паліва Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Юркоў і першы намеснік старшыні камітэта эканомікі абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Мураўёў. Яны выступілі перад працоўнымі калектывамі ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас” і Глускага райпалівазбыту. Разам з прадстаўнікамі вобласці ў склад інфармацыйнай групы ўваходзілі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Анцюшэня, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кацярына Толсцік і Ала Ігнацьева, а таксама аддзела ідэалагічнай работы Наталля Савасцеева.
Сацыяльная падтрымка грамадзян у нашай краіне, адзначыў Уладзімір Мураўёў, з’яўляецца важнай часткай дзяржаўнай палітыкі, дапамога аказваецца найбольш неабароненым слаям насельніцтва і тым, хто мае ў ёй патрэбу. Так, толькі згодна з апошнімі зменамі для пенсіянераў прадугледжана штоквартальнае павелічэнне пенсій, тыя з іх, хто дасягнуў 75-гадовага і 80-гадовага ўзросту, кожны месяц атрымліваюць адпаведныя даплаты. Сем’ям, што выхоўваюць дзяцей, да ста працэнтаў пражытачнага мінімуму павялічаны штомесячныя дзіцячыя дапамогі, узраслі і адзінаразовыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці. Аднак, на жаль, дэмаграфічная сітуацыя па краіне ў цэлым усё яшчэ застаецца няпростай, захоўваецца тэндэнцыя старэння насельніцтва. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці зараз пражываюць каля 294 тысяч пенсіянераў, а гэта амаль 27 працэнтаў ад колькасці ўсіх яе жыхароў (на тэрыторыі Глускага раёна 5400 атрымальнікаў пенсій, сярэдні памер працоўнай пенсіі 1 мільён 200 тысяч рублёў). Таму важным бачыцца стымуляванне людзей, што дасягнулі пенсіённага ўзросту, да больш позняга выхаду на пенсію, на гэта і накіраваны Указ Прэзідэнта № 136, які ўступае ў сілу з 1 кастрычніка гэтага года. Сістэма сацыяльнай падтрымкі і дапамогі пастаянна ўдасканальваецца, пашыраецца, дзяржава імкнецца рабіць усё, каб падтрымаць чалавека, які па аб’ектыўных прычынах не можа самастойна вырашыць свае матэрыяльныя праблемы.
Аднак чалавек жыве не толькі гэтым. Не забыліся выступаючыя і на духоўны бок нашага жыцця, зазначыўшы, што не ўсе народныя традыцыі, якія склаліся вакол хрысціянскіх святаў, патрэбна падтрымліваць, бо свята, тым больш рэлігійнае, гэта не повад напівацца, а нагода глыбей зазірнуць у сябе.
Адной з важных дат бягучага месяца з’яўляецца 26 красавіка, дзень, калі ў 1986 годзе адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. Гэта тэхнагенная катастрофа нагадала ўсяму чалавецтву, што мірны атам — гэта вялікая сіла. Яго карысць несумненная, але толькі пры вельмі адказным, прадуманым падыходзе, з найноўшымі тэхналогіямі і сістэмай бяспекі. Таму і сумны вопыт Чарнобыля, і сучасныя распрацоўкі і дасягненні ўлічваюцца ў Беларусі зараз, пры будаўніцтве ўласнай атамнай электрастанцыі. Яна з’явіцца ў Астраўцы, цяпер, як зазначыў Мікалай Юркоў, там ужо будуецца неабходная база, пракладваюцца сеткі да першага энергаблока.
Выступленні прадстаўнікоў вобласці з каментарыямі мясцовых спецыялістаў былі змястоўнымі, дакладнымі, таму ўдзельнікі сустрэчы выслухалі іх уважліва, без дадатковых пытанняў.

Т.ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Происшествия

Пожилой могилевчанин переплатил за одеяло в пять раз. В проблеме разбирались эксперты

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко провел личный прием граждан в Могилёве

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

День открытых дверей прошел в Глусском районном отделе Следственного комитета

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: во многом благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Смотрите, что едите!

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзная приемная по вопросам цен и качества торговли будет работать 5 декабря

4 декабря 2024
Читать новость