Темы

Праз сто гадоў на тым жа месцы

Праз сто гадоў на тым жа месцы

Калі назваць адрас: Пушкінская, 6, то наўрад ці хто адразу здагадаецца, пра што ідзе гаворка, калі ж сказаць “аптэка” — любы чалавек свядомага ўзросту пакажа, дзе яна знаходзіцца. І сапраўды, аптэка — установа запатрабаваная, там ніколі не бывае бязлюдна. Між тым мала хто з яе наведвальнікаў ведае, што будынак гэты быў пабудаваны яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя, дакладней, у 1906 годзе, а значыць, яму ўжо больш за сто гадоў. І раней там таксама была аптэка, магчыма, прыватная, бо згодна з дакументамі да будынка прымыкалі і жылыя памяшканні. Ды размова зараз не аб гэтым, а пра тое, што за сто гадоў аптэку, вядома, рамантавалі, аднак збудаванне патрабавала больш радыкальных пераўтварэнняў.
І вось пачалася яго рэканструкцыя. Яе маштаб бачны ўсім глушчанам: ад старога будынка пакінуты толькі цагляныя сцены. Заказчыкам будаўнічых работ выступае Магілёўскае РУП “Фармацыя”, генеральны падрадчык — таварыства з дадатковай адказнасцю “Белбудпарытэт”. Згодна з каштарысам рамонт заказчыку абыдзецца ў прыкладна 540 мільёнаў рублёў, рэканструкцыя павінна быць завершана да 16 кастрычніка гэтага года. А пакуль аптэка размясцілася ў прыстасаваным будынку, што каля стадыёна, таксама лекі ў Глуску можна набываць у аптэчных кіёсках на аўтавакзале, дарэчы, яго (кіёск) нядаўна адрамантавалі, і ў раённай паліклініцы, пэўны пералік медыцынскіх матэрыялаў ёсць у некаторых магазінах мясцовага райспажыва.
Што ж да праводзімай рэканструкцыі, то спадзяёмся, што пасля яе будынак аптэкі захавае адметнасць даўніны, але пры гэтым у ім знойдуць месца і шмат якія сучасныя зручнасці. Гэтых пераўтварэнняў і пераезду назад чакаюць не толькі правізары і фармацэўты, але і шматлі-кія наведвальнікі аптэкі, бо ў свядомасці ўсіх глушчан самы прывычны яе адрас на Пушкінскай, 6. Тут нават не трэба ні назвы вуліцы, ні нумара дома, дастаткова сказаць “каля аптэкі”, і ні ў кога не ўзнікне пытання, дзе гэта. За сто з лішнім гадоў да гэтага месца прывыклі ўсе. Такім зайздросным пастаянствам у раёне не можа пахваліцца, мабыць, ні адна ўстанова.

Последние новости

Общество

Магазин «ЯкДома» торгового унитарного предприятия «Торговый дом «Цымус» открылся в Глуске

17 апреля 2025
Читать новость
Власть

Руководители министерств, местной вертикали, предприятий. Лукашенко принял кадровые решения

17 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Глуске в парке напротив средней школы № 2 продолжаются работы по благоустройству

17 апреля 2025
Читать новость
Актуально

РЕЛИГИОЗНЫЕ ПРАЗДНИКИ БЕЗ ПРОИСШЕСТВИЙ: СПАСАТЕЛИ НАПОМИНАЮТ О ПРАВИЛАХ ПОЖАРНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

17 апреля 2025
Читать новость
Общество

ООО «Алюр Групп» приглашает на работу

17 апреля 2025
Читать новость
Власть

«Подвигу народа жить в веках» — так звучит тема единого дня информирования, который проходит сегодня в Глусском районе

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем