Темы

Дзень суседа ў Калацічах

Дзень суседа ў Калацічах

“Лепей блізкія суседзі, чым далёкая радня” — сцвярджае народная мудрасць, і з ёй нельга не пагадзіцца. Згодны з гэтым і работнікі Калаціцкага сельскага Дома культуры, якія ў мінулую пятніцу, 30 жніўня, запрасілі ўсіх аднавяскоўцаў на Дзень суседа. Шчыра прызнаюся, ведаючы некаторую інертнасць нашых людзей, я нават не чакала, што так шмат народу прыйдзе на гэтае свята. З другога боку, чаму і не? Канец рабочага тыдня, цудоўнае жнівеньскае надвор’е, бадзёрая музыка кліча прыходзіць і весці з сабой хеўру. Вось і сабралася нямала моладзі, сем’яў з маленькімі дзеткамі, прыйшло шмат людзей старэйшых, больш за тое — на імпрэзу ў Калацічы прыехалі нават з Заполля (а чым яны не суседзі, жыхары суседняй вёскі?).

Спявае народны ансамбль “Азярынка”

Афішы, якія з’явіліся загадзя, абвяшчалі, што мерапрыемства будзе складацца як мінімум з трох частак, гэта значыць, з канцэрта, узнагароджванняў і гульняў. І ўсё заяўленае было, не падманулі. Артысты народнага вакальнага ансамбля “Азярынка” Калаціцкага СДК і іх добраахвотныя памочнікі радавалі сабраўшыхся народнымі і эстраднымі песнямі, дырэктар СДК Зоя Сіраж запрашала праверыць сваю ўдачлівасць і выйграць прызы — і выходзілі смельчакі, і выйгравалі! Ну і, зразумела, усе хацелі даведацца, хто ж атрымае падарункі за лепшы, самы прыгожы ды самы ўтульны, падворак і за іншыя справы на карысць агульнага жыцця вяскоўцаў.

Выдатная гаспадыня Алена Чорная

Адзін за адным на сцэну выходзілі гаспадыні прыватных двароў — Ніна Грыпінская, Алена Грамыка, Алена Чорная. Дарэчы, апошняя, заўважыла вядучая, яшчэ і кулінарка выдатная, і ў доказ таму быў пірог, які Алена паставіла на агульны стол (само сабой, стол з прыгожым абрусам і прысмакамі таксама быў, як гэта і належыць на любой бяседзе). Жыльцы дома 190 з вуліцы Цэнтральнай уладкавалі летам у агульным двары дзіцячую пляцоўку і за гэта атрымалі прыз. А вось за самы ўтульны пад’езд узнагарода дасталася жыльцам дома 201 па той жа вуліцы. Не змаглі прысутнічаць на свяце, але іх імёны прагучалі, Таццяна Арцёмчык і Святлана Каранкевіч. У Таццяны Філіпаўны вельмі ўтульны двор, а работы рукадзельніцы Святланы Іванаўны ўпрыгожваюць усе мерапрыемствы, якія праводзіць гэты Дом культуры. І асобна дырэктар СДК адзначыла заўсёдніцу ўсіх мерапрыемстваў Вольгу Лузанаву з Заполля: яна не толькі сама не прапусціла ніводнага з іх, а яшчэ і ўсіх знаёмых і суседзяў з сабою гукае і прывозіць. Дадам, што свята адбылося дзякуючы падтрымцы эксперыментальнай базы “Глуск” і яе кіраўніка Ігара Арцёмчыка.

А. ПЯТРОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Дзень інфармавання ў Глускай ПМК-249

26 ноября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану необходимо монетизировать высокий уровень политических отношений

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзы подвели итоги

26 ноября 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Встречаем зиму с легким морозом. Прогноз погоды на ближайшие дни

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

За два месяца до выборов Президента Беларуси

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Желаем удачи врачу Глусской ЦРБ Анастасии Шевчун в финале «SuperПРОФИ-2024»

26 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем