Сумесны турнір па більярдзе

Раённая арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў прадаўжае сваю грамадскую дзейнасць па наладжванні стасункаў ветэранаў вайны ў Афганістане з дарослымі і дзіцячымі калектывамі. На гэты раз сумеснае мерапрыемства было арганізавана з работнікамі раёна электрасетак, прымеркавалі яго да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта быў турнір па більярдзе, у ім прынялі ўдзел шэсць чалавек: Аляксандр Бобр, Ігар Губараў, Міхаіл Тылец — ад раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, Аляксандр Дзяшчэня, Алег Куксік, Уладзімір Падбярозкін — раён электрасетак. Гульня праходзіла па кругавой сістэме, да дзвюх перамог і доўжылася больш за восем гадзін. У выніку пераможцам стаў Алег Куксік, другое месца заняў Уладзімір Падбярозкін, трэцяе — Міхаіл Тылец. У якасці падзякі за добрую гульню каштоўныя падарункі ад арганізатараў атрымалі ўсе ўдзельнікі спаборніцтва.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота прадастаўлена Міхаілам Тыльцом