Темы

Тут падрастаюць будучыя чэмпіёны

Мнагалюдна тут амаль заўсёды. У другой палове кожнага дня ў трэнажорную залу фізкультурна-спартыўнага клуба “пакачацца”, папрацаваць над мускулатурай заходзяць юнакі — старшакласнікі мясцовых школ. У іх узросце мець спартыўную фігуру — вельмі пажадана і, калі хочаце, прэстыжна. У вячэрні час трэнажоры таксама не стаяць без справы, толькі цяпер на іх займаюцца мужчыны старэйшага ўзросту, у іх матывацыі на першых пазіцыях падтрыманне здароўя і жыццёвага тонусу. Зрэшты, “жаночыя дні” тут таксама ёсць, аўторак і чацвер, бо і прадстаўніцы прыгожага полу дбаюць пра здароўе, тонус і тым больш пра прывабныя формы. Дапамагаюць ім падабраць патрэбны трэнажор, вызначыцца з нагрузкамі і групамі мышцаў трэнеры па спорце вышэйшай катэгорыі Юрый Алёхна і Канстанцін Сцепчанка. — З жадаючымі займацца ў групах здароўя праблем няма, — гаворыць дырэктар ФСК Віктар Вежнавец, — людзі ходзяць як асобна, па сваёй уласнай ініцыятыве і за свае ўласныя грошы, так і як члены працоўных калектываў. Справа ў тым, што некаторыя мясцовыя прадпрыемствы з нашым клубам заключылі дагаворы, па якіх аплачваюць нам заняткі сваіх работнікаў, як гаворыцца, дробязь, абанемент каштуе якіх 15 тысяч на месяц, а чалавеку прыемна, што пра яго маюць клопат, тады ён і сам ужо таксама стараецца не пад магазінам за-трымацца, а ў спартыўную залу зазірнуць. Такімі адносінамі да працуючых вызначаюцца “Жылкамгас”, лясгас, раён газазабеспячэння, ПМК-249. І ўсё ж праблемы ў клуба ёсць. Калі гаварыць пра тую ж трэнажорную залу, то там не пашкодзіла б набыць больш сучасныя трэнажоры: самыя новыя датуюцца 2010 годам, папулярны сярод наведвальнікаў велатрэнажор, але ён толькі адзін, бегавой дарожкі і ўвогуле няма, хаця людзі пытаюцца пра яе. Аднак сваімі сіламі клуб, які платных паслуг аказвае ў месяц на 600-700 тысяч, набыць яе за 13-15 мільёнаў не ў стане. Але найбольшая праблема ФСК — гэта капітальны рамонт, яго будынак не рамантаваўся 45 гадоў, пры гэтым не аднойчы мяняў гаспадароў, пераходзіў з рук у рукі. Каштарысная дакументацыя на правя-дзенне неабходных работ падрыхтавана яшчэ ў 2008 годзе, аднак патрэбны такія мільёны, што не тое што спартыўнаму клубу, а і раённаму бюджэту яны, што называецца, не па кішэні. Уся надзея на абласныя і рэспубліканскія мэтавыя праграмы. У хуткім часе ў раён чакаецца візіт міністра спорту, магчыма, гэта дапаможа зрушыць праблему з месца, бо хто-хто, а ён добра разумее, што алімпійскія чэмпіёны пачынаюцца менавіта ў такіх клубах, на спартыўных і нават простых дваровых пляцоўках. А значыць, укладваючы сюды грошы, дзяржава ўкладвае іх і ў свой прэстыж на сусветнай спартыўнай арэне, і ў здароўе ўсёй нацыі. Чым не стымул для дзеяння?! Калі заходзілі ў трэнажорную залу, узгадаўся адзін анекдот, маўляў, кіньце вы вашы біцэпсы, нармальныя пацаны ўжо даўно качаюць… нафту. Анекдот, што называецца, у духу нашага часу, грамадства спажывання (хаця і смешны), але расказаць яго каму-небудзь са спартсменаў прафесіяналаў, тым больш юным аматарам усё ж не рашылася. Бо што там вуглевадароды, іх на ўсіх не хопіць, з-за іх адны ваенныя канфлікты. Здароўе даражэй за ўсякія грошы, бо нездарма ж хтосьці сказаў, што здаровы жабрак шчаслівейшы за хворага караля. Ды і, зрэшты, адно не перашкаджае другому. Так што няхай нашы юнакі качаюць біцэпсы, трыцэпсы і іншыя групы мышцаў, здаравей будуць. А з нафтай — як у каго атрымаецца.

Последние новости

Происшествия

Пожилой могилевчанин переплатил за одеяло в пять раз. В проблеме разбирались эксперты

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко провел личный прием граждан в Могилёве

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

День открытых дверей прошел в Глусском районном отделе Следственного комитета

4 декабря 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: во многом благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Смотрите, что едите!

4 декабря 2024
Читать новость
Общество

Профсоюзная приемная по вопросам цен и качества торговли будет работать 5 декабря

4 декабря 2024
Читать новость