Темы

Нашы людзі. Повар Завалочыцкай сярэдняй школы Таццяна Стрэльчык

Нашы людзі. Повар Завалочыцкай сярэдняй школы Таццяна Стрэльчык

Думаю, ніхто не будзе спрачацца з той думкай, што добры повар у школьнай ці садзікаўскай сталовай значыць вельмі многа. Праходзяць дзесяцігоддзі, а мы, ужо дарослыя людзі, усё ўспамінаем, якімі смачнымі былі школьныя катлеты і запяканка. Дзецям або падабаецца,або не, і тады ўжо не ўгаворыш іх з’есці лішнюю лыжку.

Повар Завалочыцкай сярэдняй школы Таццяна Стрэльчык да дзяцей умее знайсці падыход. Па-першае, вопыт: яе поварскі стаж набліжаецца да дваццаці гадоў. Па-другое, індыві-дуальны падыход: Таццяна Мікалаеўна ведае густы кожнага з 66 дзяцей (60 школьнікаў і 6 дзетсадаўцаў), памятае, хто на дух не пераносіць смятану, а каму не даспадобы рыба ці расольнік. Дарэчы, пра такую яе ўвагу да дзяцей нам расказалі яе калегі-памочнікі, сама Таццяна Мікалаеўна сціпла прамаўчала.

Увогуле, яна згаджаецца з тым, што праца не з самых лёгкіх. Трэба ўстаць раненька, каб прыйсці на работу к шасці і паспець прыгатаваць сняданак на 26 чалавек. Пасля падрыхтаваць абед на 66 чалавек, полудзень на 37 чалавек, гэта ўсё з улікам таго, што ў школьнікаў і дашкольнікаў рознае меню. І вось так дзень на нагах каля гарачай пліты… Дапамагаюць кухонны работнік і кладаўшчык. Але ж, кажа наша гераіня, усюды трэба працаваць, у кожнай рабоце свае цяжкасці ды загваздкі ёсць.

А прафесія повара Таццяне Мікалаеўне падабаецца, не шкадуе, што калісьці выбрала такі кірунак у жыцці.

Сама Таццяна Стрэльчык з Любанскага раёна, там адвучылася ў мясцовым вучылішчы і ў 1985 годзе па размеркаванні трапіла на Глушчыну, у Завалочыцы, у школьную сталовую.

Тут, усміхаецца мая суразмоўца, хутка выйшла замуж ды і засталася. Працавала з перапынкамі на дэкрэтны адпачынак, было, што пераходзіла на іншае месца, а ў 2012 годзе вярнулася ў школьную сталовую. Між іншым, зноў усміхаецца Таццяна Мікалаеўна, яна

ўжо сем год на заслужаным адпачынку:  пайшла раней як шматдзетная маці.

Так, Таццяна Мікалаеўна — маці пяцёх дзяцей (на вялікі жаль, аднаго сына не стала), у яе 10 унукаў і 2 ўнучкі.  

Так што і дома яна не сядзіць склаўшы рукі. У нашай размове Таццяна Стрэльчык згадала, што ў вучылішчы была актывісткай, і спявала, і ў спартыўных спаборніцтвах удзельнічала, і нават з будатрадам у Валгаградскую вобласць ездзіла — таматы збіраць. А ў замужжы ды як дзеці пайшлі, усю сваю энергію накіравала (і ніколькі пра гэта не шкадуе) на сямейнае жыццё, на дом і гаспадарку. Як былі малыя дзеці, то трымалі яны з мужам карову, а то і дзве, свіней, курэй, сена касілі, бульбу капалі, у калгасе буракі палолі… Цяпер ужо столькі таго няма, а вось ад пліты Таццяна Мікалаеўна не адыходзіць і ў выхадныя. Зноў жа, як малыя дзеці былі, гатавала многа, выпякала, а зараз ужо ўнукі просяць бабуліных прысмачак, асабліва паважаюць блінцы ды дранікі.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота М. БУЯНА

Последние новости

Власть

Лукашенко: новое поколение, как было обещано, сегодня управляет страной

10 марта 2025
Читать новость
Общество

XXХII Минская международная книжная выставка-ярмарка пройдет с 12 по 16 марта

10 марта 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Турчина премьер-министром Беларуси

10 марта 2025
Читать новость
Общество

Всебелорусская акция «Мы — граждане Беларуси!», посвященная Дню Конституции, стартовала сегодня по всей стране

10 марта 2025
Читать новость
Общество

С начала года в Могилевской области произошло 72 пожара сухой растительности

10 марта 2025
Читать новость
Происшествия

В Бобруйском районе женщина заблудилась в лесу: помогли спасатели

10 марта 2025
Читать новость

Рекомендуем