Темы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, міжволі згадваюцца радкі нашых славутых паэтаў і найперш Сяргея Іванавіча Грахоўскага. Ён шмат пісаў пра беларускую мову, пра словы, пра месца беларусаў у свеце. Вось, да прыкладу, караценечкі, усяго на восем радкоў, верш “Замова”, напісаны, дарэчы, у лютым 2001-га:

Чытаю замову за родную мову,

За шчасце і волю Зямлі.

Мы помнім знявагі, і здзекі, і змовы,

А вечную мову усё ж збераглі.

Яна, як сумленне, яна, як аснова,

Яна, як паходня, у дужых руках,

Бо матчына слова, бо родная мова

Свяціла і будзе свяціць у вяках.

Пра матчына слова згадваў і другі наш вядомы зямляк Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі. “Матчына слова. Яно і залечыць, яно і пракляне негадзіўца…” — так казаў мовазнавец і публіцыст Янкоўскі.

Беларусы — багатая нацыя, у нас адразу дзве дзяржаўныя мовы, і ў паўсядзённым жыцці мы далёка не ўсе карыстаемся мовай беларускай (па даных апошняга перапісу насельніцтва, толькі трэць насельніцтва), але большасць з нас іменна яе называе роднай (па тых жа даных, шэсцьдзясят адзін працэнт жыхароў). Між іншым, у свой час ЮНЕСКА назвала беларускую мову другой па мілагучнасці пасля італьянскай. Ці гэта не нагода ганарыцца ёю? А ёсць і іншыя цікавыя факты, якія вылучаюць нашу беларускую мову і робяць яе ўнікальнай і непаўторнай.

Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — ужо каля двух мільёнаў!

На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак, пры гэтым могуць адрознівацца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і ў адной і той жа вёсцы. Напрыклад, на адным канцы могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “калодзеж”, а на другім — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”. Адна з самых выразных асаблівасцей нашай глускай гаворкі — словы “кудой”, “тудой”, “сюдой”. “Я сюдой пайду”, — кажам мы і не заўважаем, што гэта не літаратурны варыянт.

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў — “у кароткае,

у нескладовае”. У Полацку, у самым цэнтры старажытнага горада, на бульвары Францішка Скарыны, стаіць помнік у гонар гэтай літары.

А яшчэ беларускі алфавіт, калі параўноўваць з рускім, не мае літары Щ — у нас гэта спалучэнне ШЧ, і літары Ъ — замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (’). А вось дыграфы

ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Культура

Наградили глусчан

25 февраля 2025
Читать новость
Культура

Запрашаюць на Масленіцу!

25 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Глусской средней школе № 1 прошло военно-патриотическое мероприятие

25 февраля 2025
Читать новость
Общество

Поздравления с Днем защитников Отечества принимал Евгений Тимофеевич Шилов

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Могилёвской области за выходные задержали девять пьяных водителей

24 февраля 2025
Читать новость
Власть

От авиастроения до строительства метро. Лукашенко предложил Свердловской области России развивать сотрудничество

24 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем