Темы

Адказныя за зерне

Адказныя за зерне

Адна з важных кропак жніва ў любой гаспадарцы — зернесушыльны комплекс. Менавіта сюды звозяць усё намалочанае камбайнамі збожжа на яго дапрацоўку. Вось чаму вельмі важна, каб людзі, што тут працуюць,  былі разваротлівымі і адказнымі, ведалі сушыльную ўстаноўку, маглі падрыхтаваць і наладзіць яе так, каб працавала без збояў.

Менавіта такія аператары сушыльных установак у Глускім райаграпрамтэх-забеспячэнні, гэта Сяргей і Міхаіл Ніканенкі. Сяргей Аркадзевіч на сушылцы працуе ўжо 16 гадоў, таму ці дзіўна, што ведае справу дасканала і вучыць гэтаму свайго маладзейшага напарніка. Бацька і сын у пары працуюць трэці сезон. Летась яны апрацавалі 2961 тону ўмоўнай колькасці зерня і ўвайшлі ў лік перадавікоў. Сяголета таксама стараюцца рабіць усё якасна і хутка. Устаноўку да сезона падрыхтавалі загадзя, таму як толькі з палёў сталі вазіць зерне, у работу ўключыліся і яны, з 29 чэрвеня. З таго часу рабочы дзень аператараў, як, мабыць, і ўсіх удзельнікаў жніва, доўжыцца гадзін па 12, і кожная напоўнена клопатамі.

На сушылцы работа кіпіць, у гэтым мы упэўніліся, прыехаўшы туды ў мінулую пятніцу раніцай. Аператары Сяргей і Міхаіл Ніканенкі завіхаліся каля сушылак (іх тут дзве) і для фатаграфавання згадзіліся пакінуць работу толькі на некалькі хвілін. Бліжэй да сушылкі падсоўваў “Амкадорам” збожжа Васіль Пракопчык, уручную зярняты шуфлявалі паляводы Анатоль Юрэвіч і  Станіслаў Шчэрба. Анатоль Адамавіч ужо на пенсіі, але згадзіўся дапамагчы, сюды, на сушылку каля Хваставіч, ездзіць з Турыно, а Станіслаў вучыцца ў Любані на токара, але на канікулах вырашыў папрацаваць, дапамагчы гаспадарцы, дзе працуюць маці і старэйшы брат. Ілья Шчэрба заняты на лініі ачысткі насення.

Увесь калектыў, хто працуе на сушылцы, на складзе, склаўся дружны, расказвае кладаўшчык і маці Стаса і Ільі Алена Туміловіч, ад працы ніхто не адлыньвае.

“З Сяргеем Аркадзевічам Ніканенкам мы тут працуем ужо гадоў 13, гэта залаты чалавек, і рукі ў яго залатыя, яго сын Міхаіл добра дапамагае бацьку, — кажа яна. — Тут, скажам, не вельмі лёгка, пыл, шум, ручной працы шмат, але людзі стараюцца, пачынаючы ад аператараў да тых, хто заняты на падсобных работах. Добра, што вы прыехалі і напішаце пра іх, яны гэта заслужылі”.

Так, заслужылі. Цягам гэтага жніва ў райаграпрамтэхзабеспячэнні намалацілі больш за 2200 тон збожжа, 1620 тон апрацавана (ачышчана і высушана) тут, на сушыльным комплексе. І гэта іх агульнае дасягненне.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота М. БУЯНА

Последние новости

Актуально

С 1 ноября для ИП меняются правила перевозки пассажиров автомобилями-такси

13 сентября 2024
Читать новость
Общество

В Глусском районе перезахоронили останки четырех солдат, погибших в годы войны

13 сентября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об отношениях с Ираном: мы оказались в одной лодке и абсолютно не сожалеем об этом

13 сентября 2024
Читать новость
Актуально

В Глусском районе 26 сентября пройдет единый день безопасности

13 сентября 2024
Читать новость
Образование

ШКОЛЬНИКАМ ОТ «БЕЛОЙ РУСИ»

13 сентября 2024
Читать новость
Общество

Торжественное собрание накануне Дня работников леса прошло в Глусском лесхозе

13 сентября 2024
Читать новость