Темы

Конкурс вызначыў лепшых

Конкурс вызначыў лепшых

Раённы конкурс аператараў па штучным асемяненні кароў і цёлак, які праходзіў на базе райплемстанцыі і ў якім прынялі ўдзел 10 спецыялістаў гэтай прафесіі з усіх гаспадарак раёна, выявіў здольнасці кожнага і вызначыў лепшых.

На працягу больш як дзвюх гадзін аператары дэманстравалі свае веды па тэорыі: напісанне тэста, вядзенне журналаў па штучным асемяненні — і практыцы: падрыхтоўка рабочага месца, размарозка спермы і ацэнка яе якасці, уменне працаваць з мікраскопам. Пры агульным падліку балаў таксама ўлічваліся вынікі працы кожнага канкурсанта: атрыманне прыплоду і выхад цялят на 100 кароў.

Суддзі — выконваючая абавязкі намесніка генеральнага дырэктара па аднаўленні і племянной рабоце Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Наталля Салановіч і вядучы заатэхнік-селекцыянер гэтага прадпрыемства Вера Балобіна — ацэньвалі работу аператараў па 100-бальнай шкале. У выніку першае месца дасталася Мікалаю Ляпко з ААТ “Турыно-агра”, які набраў 94,5 бала, другое — Алене Ваяводавай з ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (89,7 бала), і трэцяй стала Таццяна Сталько з ААТ “Зара Камуны” з вынікам 87,9 бала. Дарэчы, Мікалай Ляпко набраў максімальную колькасць балаў (20) па тэстах, а Алена Ваяводава — 10 балаў па вядзенні журналаў. Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства, а яшчэ кожны з іх атрымаў падарунак.

Праз некаторы час, дзесьці ў кастрычніку-лістападзе, адбудзецца такі ж конкурс, толькі абласнога маштабу, і пройдзе ён у Горках. Наш раён будзе прадстаўляць Мікалай Ляпко, якога не першы раз прызнаюць лепшым у раёне тэхнікам-асемянатарам кароў. Застаецца толькі пажадаць, каб ён стаў такім і ў вобласці.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

«Неделя нулевого травматизма» пройдет в Могилевской области с 21 по 26 апреля

21 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

В Чериковском районе при пожаре сухой травы погиб пенсионер

21 апреля 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 21 апреля 1945 года

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Общество

Редакторов интернет-сайтов региональных СМИ собрал семинар-практикум

21 апреля 2025
Читать новость
Культура

Вокальный ансамбль «Новые голоса» Глусской детской школы искусств имени Валерия Иванова существует около 3 лет

21 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем