Темы

На Глушчыне пасеялі больш за палову ранніх яравых

На Глушчыне пасеялі больш за палову ранніх яравых

У Глускім раёне набірае тэмпы веснавая сяўба.

Так, ранніх зерневых і зернебабовых пасеялі больш за палову ад патрэбнага: 1574 гектары. Самы высокі тэмп выкананых работ — у “Турыно-агра” (85,1 %) і “Глускай Зары” (73,2 %) . Аўса гаспадаркі раёна пасеялі  903 гектары (74,6 %), амаль напалову пасеяны зернебабовыя культуры: 590 гектараў з 1310 планавых. У “Турыно-агра”, дзе пасеялі ўсе 60 гектараў пшаніцы, а таксама авёс і зернебабовыя, пачынаюць сеяць ячмень.

Падсеяна 730 гектараў шматгадовых траў на пашы, гэта амаль палова ад таго, што патрэбна.

Вясной узаралі 3168 гектараў глебы, гэта 57 % ад патрэбнага, апераджальнымі тэмпамі гэтую работу вядуць у эксбазе “Глуск”: тут узарана 1127 гектараў з 1230 патрэбных, або 92 %.

Пад сяўбу ранніх яравых зерневых у раёне падрыхтавана 2690 гектараў глебы (пры плане 3130 га), а “Турыно-агра”, “Глуская Зара” і “Глускае РАПТЗ” з заданнем ужо справіліся.  

Ідуць работы і на палях з азімымі культурамі: з 400 гектараў азімага рапсу на зерне азотнымі ўдабрэннямі падкормлена 300 гектараў, гэта ўжо другая падкормка азотам. Таксама “Глускае РАПТЗ” падкарміла азотам 25 гектараў азімай свірэпіцы на зерне, а “Глуская Зара” — 141 гектар азімых зерневых на корм.

Не спыняецца работа па вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў.

З вывезеных на палі 164 тысяч тон арганікі ў глебу пад яравую сяўбу ўнесена амаль 94 тысячы тон. Тры гаспадаркі завяршылі вывазку ўгнаення на палі, гэта “Турыно-агра”, “Глуская Зара” і РАПТЗ, у апошнім сельгаспрадпрыемстве ўсе 45 тысяч тон вывезенай арганікі задзеланы ў глебу. Калійныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу ўнесены на 9 з паловай тысячах га.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на раніцу 31 сакавіка

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Актуально

Осторожно: клещи

2 апреля 2025
Читать новость
Власть

Земельные споры и КФХ: Анатолий Исаченко выслушал проблемы жителей Могилевской области

2 апреля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино строится станция обезжелезивания воды

2 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в День единения народов Беларуси и России: только сообща мы сможем противостоять вызовам времени

2 апреля 2025
Читать новость
Общество

Дружный старт. Как проходил районный субботник в Глусском районе

2 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Звено преступной цепочки. Жителю Повстки позвонили мошенники

2 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем