Темы

 Зямля і людзі да сяўбы гатовы. У аграфірме “Слаўгарадскі” Глускага раёна сеюць авёс

 Зямля і людзі да сяўбы гатовы. У аграфірме “Слаўгарадскі” Глускага раёна сеюць авёс

Пяценская гара — так называецца поле аграфірмы “Слаўгарадскі”, дзе напрыканцы мінулага тыдня сеялі авёс. Першым тут мы ўбачылі МТЗ-3522 з 18-метровай бараной, якім кіраваў Аляксандр Філіпенка, ён якраз завяршаў падрыхтоўку глебы пад яравую сяўбу. Дарэчы, ён жа гэтае поле ўзворваў і восенню, восенню былі ўнесены калійныя ўдабрэнні, так што цяпер можна смела сеяць, уся падрыхтоўчая работа выканана якасна, запэўніў механізатар. Гэта пацвердзіў, агледзеўшы з дарогі поле, і другі механізатар, Аляксандр Гаравікоў, менавіта ён у гаспадарцы займаецца сяўбой яравых.  Працуе, як яго калега і цёзка, таксама, лічы, на новым, усяго два гады ў рабоце, МТЗ-3522 з пасяўным комплексам  Rabe Mega Seed 6000.

Гэтай вясной у “Слаўгарадскім” плануюць пасеяць каля 150 гектараў аўса і 170 гектараў ячменю, расказала намеснік дырэктара аграфірмы па ідэалогіі Вікторыя Самусева, якая  таксама прыехала на пяценскае поле пацікавіцца ў механізатараў ходам работ. Тут жа мы сустрэлі начальніка ўчастка Уладзіміра Мароза, ён падкрэсліў, што зямля да сяўбы гатова, глеба падрыхтавана, а механізатары працуюць добра, абодва Аляксандры — майстры сваёй справы, за якасць работы адказваюць. Што да азімых, то яны перазімавалі няблага, а масавую пасяўную ў гаспадарцы плануюць пачаць прыкладна праз тыдзень, у дваццатых чыслах сакавіка, насенне ёсць. Дарэчы, сюды, на Пяценскую гару, яго прывёз і загружаў у сеялку Яўген Меснік.

Што ні кажы, а пасяўная — справа калектыўная, залежыць ад многіх фактараў і ад многіх людзей, уключае ў сябе розныя віды работ. Як паведаміў рэдакцыі кіраўнік аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў, зараз у гаспадарцы актыўна працуюць з арганікай: пры плане нарыхтоўкі 44 тысячы тон яе нарыхтавана амаль 34 з паловай тысячы, вывезена на палі каля 32 тысяч, унесена больш за 11 з паловай тысяч тон. У прыватнасці, згодна са зводкай палявых работ на раніцу 16 сакавіка, за папярэдні дзень у “Слаўгарадскім” было вывезена 760 тон угнаення, 510 тон — унесена.  

Последние новости

Актуально

Отвечает эксперт. Если долг не вернули, но есть расписка

11 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе частник не выплатил работникам Br5,7 тыс. зарплаты, пришлось вмешаться прокуратуре

11 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

11 февраля 2025
Читать новость
Власть

О конфессиональных центрах, религиозном образовании и общих ценностях. Подробности встречи у Лукашенко

11 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговую декларацию по подоходному налогу за 2024 год физлица обязаны представить до 31 марта

11 февраля 2025
Читать новость
Общество

Ко Дню памяти воинов-интернационалистов

11 февраля 2025
Читать новость