Темы

Чым адметны для Глускага раёна быў 1984 год (працяг)

Чым адметны для Глускага раёна быў 1984 год (працяг)

Спартыўнае жыццё

Да 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прымеркавана правядзенне штогадовых лыжных гонак на прызы раённай газеты “Сцяг Радзімы”. Паўдзельнічаць у спаборніцтвах запрашалі каманды калгасаў, саўгасаў, школ, арганізацый і прадпрыемстваў. Вось як праходзілі гэтыя спаборніцтвы: “Мароз, які за некалькі дзён да старту трымаў слупок тэрмометра на адметцы 18—20 градусаў, нарэшце ўпаў да 5—7 градусаў. Глыбокі снег, сонечнае надвор’е, увогуле першыя лыжныя старты ў гэтым годзе стваралі добры настрой ва ўсіх… Перад пачаткам стартаў больш за 160 лыжных гоншчыкаў пастроіліся на парад адкрыцця… Вось на старце 22 нумар. Гэта Наташа Дарожка з Макавіцкай школы. Яна — адна з мацнейшых лыжніц. Неаднаразова абараняла гонар раёна на спаборніцтвах рознага рангу… Праз нумар старт прыняла Галіна Падаляк з Бярозаўскай сярэдняй школы. Яна лічыцца адной з мацнейшых лёгкаатлетак у раёне… Менавіта гэтыя дзяўчаты і разыгралі паміж сабой асабістае першынство. Перамагла Наташа… Прыз за агульнакамандную перамогу сярод калгасаў, саўгасаў, прадпрыемстваў заваявала каманда калгаса “Зара”. На другім месцы — каманда калгаса імя Кірава і на трэцім — мэблевай фабрыкі…”

Захапленні глушчан

Захапленні ў глушчан заўсёды былі разнастайныя: ад вязання да кветкаводства, ад рыбалоўства да радыё-аматарства. У 1984 годзе на старонках раёнкі выйшла нататка пра радыёспартсмена Івана Паўлавіча Прыдыбайлу: “У Калацічах непадалёку ад канторы эксперыментальнай базы “Глуск” паміж двух высокіх апор нацягнута антэна. Адвод ад яе ідзе ў кватэру адзінага ў нашым раёне радыёспартсмена Івана Прыдыбайлы. За пяць гадоў ён правёў больш за 4000 радыёсувязей, аб чым сведчаць спецыяльныя картачкі. Карэспандэнтамі Івана былі радыёспартсмены з Амерыкі, Англіі, Манголіі, Нарвегіі, Чэхаславакіі, ГДР, Венгрыі і многіх іншых краін свету. А самая далёкая сувязь была ўстаноўлена са спартсменам з Бразіліі”.  

Раёнка пісала і пра глушчаніна, які захапляўся вырабамі з каранёў дрэў. Гэты чалавек — Анатоль Міхайлавіч Вабішчэвіч, інжынер, начальнік аператыўнага вытворчага аддзела МПМК-108. “Усё пачалося з агульнага захаплення лесам. Раз нешта падгледзеў у прыро-дзе, другі, трэці… і пачалося. Калі бяру ў рукі дрэва, быццам адключаюся ад усяго непрыемнага. Нервы супакойваюцца. У апошнія гады сына з сабою ў лес бяру, няхай вучыцца “чытаць” прыроду”, — расказваў глушчанін пра сваё захапленне карэспандэнту раённай газеты Н. Сандамірскаму. 

Не абміналі ўвагай на старонках газеты і традыцыйныя захапленні глушчан. Калі ў раённай газеце быў размешчаны фотаздымак глускага рыбака з яго ўловам, думаю, пазайздросцілі яму не толькі калегі па захапленні. Фота было названа “Рыбацкае шчасце”.

“Шафёр райсельгасэнерга Г. І. Арцёмчык гэтым летам вывудзіў у Пцічы сазана вагою 5 кілаграмаў 800 грамаў”, — пісаў фотакарэспандэнт А. Фішчанкаў.

Дзеці таксама не адставалі ад дарослых. Так, карэспандэнт раёнкі сфатаграфаваў юннатаў Кіраўскай васьмігадовай школы Валодзю Анісаўца, Зіну Ёшчык, Ларысу Кісляк з в’етнамскім агурком, “які яны вырасцілі на калекцыйным участку пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Вольгі Цітаўны Карбавец”. Агурок і сапраўды незвычайны і больш падобны на кабачок: доўгі-доўгі, метра паўтара, аж закруціўся.

Хадзілі глушчане і на ціхае паляванне, а вынікі яго часам прыносілі ў рэдакцыю. Навошта? Каб паказаць усім чытачам незвычайныя экзэмпляры: “Вясёлую сямейку баравікоў, якую прынесла ў рэдакцыю, каб сфатаграфаваць, знайшла амаль каля хаты жыхарка вёскі Падкаленда А. А. Буневіч”.

А вось звычайныя грыбныя знаходкі глушчане часцяком неслі на нарыхтоўчыя пункты, пра адзін з якіх таксама быў фотарэпартаж у газеце “Сцяг Радзімы”:

“На здымках нашага фотакарэспандэнта вы бачыце адну з лепшых нарыхтоўшчыц раёна Вольгу Рыгораўну Сакалоўскую, якая засыпае чарговую партыю баравікоў у кацёл, і яе мужа Івана Васільевіча. Ён закрывае бочкі з гатовай прадукцыяй — грыбамі. Больш за 16 тон далікатэсу глускіх лясоў адправілі яны  ў гандлёвую сетку”.

Лічбы і факты. 1984 год.

• На тэрыторыі раёна ёсць пасялковы Савет і дзевяць сельскіх Саветаў, якія аб’ядноўваюць 109 населеных пунктаў.

• У раёне працуюць чатыры прамысловыя прадпрыемствы, чатыры будаўнічыя арганізацыі, 11 калгасаў і 3 саўгасы.

• У раёне 11 сярэдніх і 11 васьмігадовых школ.

• Да паслуг насельніцтва раёна — камбінат бытавога абслугоўвання, 16 комплексна-прыёмных пунктаў, 24 аддзялення сувязі, 4 бальніцы, 19 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 95 гандлёвых прадпрыемстваў, 30 сталовых, 28 Дамоў культуры і клубаў, 31 бібліятэка, 15 ашчадных кас.

Падшыўку гартала А. ПЯТРОВА

Последние новости

Общество

Глусские работники соцзащиты — в числе победителей конкурса «И Победа у всех одна»

4 июля 2024
Читать новость
Власть

Беларусь стала членом ШОС

4 июля 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Празднования в честь Дня Независимости на Аллее Славы в Глуске

3 июля 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: мы должны сделать все, чтобы пронести нашу историческую память через века

3 июля 2024
Читать новость
Власть

Выступление Лукашенко на военном параде, посвященном 80-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков

3 июля 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

3 июля 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление Олега Дьяченко

3 июля 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

С Днем Независимости Республики Беларусь!

3 июля 2024
Читать новость
Общество

Поздравление председателя Могилевского облисполкома Анатолия Исаченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: сейчас наша очередь писать новые страницы белорусской истории

2 июля 2024
Читать новость

Рекомендуем

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Программа мероприятий, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь и 80-летию со дня освобождения Глусского района от немецко-фашистских захватчиков

27 июня 2024
Стрелка вверх
АПК

В Глусском районе идет заготовка зеленых кормов

21 июня 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В честь 80-летия со дня освобождения Глусского района от немецко-фашистских захватчиков в Глусском районе прошел автопробег «Дорогами памяти»

28 июня 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Начало операции «Багратион». Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

22 июня 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

28 июня — 80 лет со дня освобождения Глусского района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

ПРОГРАММА мероприятий республиканского праздника «Купалье» («Александрия собирает друзей»)

1 июля 2024
Стрелка вверх
АПК

На Глушчыне пачалося жніво

28 июня 2024
Стрелка вверх
Здоровье

Какие прививки можно сделать в Глусской больнице платно

24 июня 2024
Стрелка вверх