Темы

Навучэнка Заеліцкай школы дзевяцікласніца Ганна Смушкова заняла прызавое месца на абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Навучэнка Заеліцкай школы дзевяцікласніца Ганна Смушкова заняла прызавое месца на абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Навучэнка Заеліцкай школы дзевяцікласніца Ганна Смушкова заняла прызавое месца на абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Падчас раённага адбору Ганна разам са сваім аднакласнікам Кірылам Лапуцькам сталі лепшымі ў старэйшай узроставай групе, і іх відэавыступленні накіравалі для ўдзелу ў абласным туры. Канкурэнцыя там, між іншым, была высокая: больш за сто чалавек, а прызавых месцаў усяго дваццаць. І вось нядаўна сталі вядомы вынікі: у Ганны Смушковай — другое месца. Парадаваўшыся за дзяўчынку, мы патэлефанавалі яе настаўніцы Ірыне Пукач, каб павіншаваць і даведацца пра падрабязнасці.

Школьніца чытала ўрывак з кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”. Чаму менавіта такі выбар? Тут сышлося некалькі момантаў, растлумачыла Ірына Віктараўна: “Па-першае, 75-годдзе Перамогі — мы не маглі абмінуць такую дату. Па-другое, вырашылі адысці ў гэтым годзе ад паэзіі, паспрабаваць празаічны ўрывак. Святлана Алексіевіч пісала ў асноўным на рускай мове, але яе творы перакладаліся на беларускую. У выніку мы выбралі ўрывак з кнігі “У вайны не жаночы твар” — маладая дзяўчына ўспамінае, як загінула яе сяброўка. Гэта дакументальна-публіцыстычная проза, чытаць яе цяжка, у тым ліку псіхалагічна, але ж я ведала, што Ганна справіцца. Яна такая разумніца, вельмі таленавітая. Мы прадумалі ёй вобраз — дзяўчынка ў гімнасцёрцы, з заплеценымі косамі, і імкнуліся ўсе эмоцыі паказаць праз міміку, праз выраз вачэй… Рэпеціравалі недзе тыдзень і толькі пасля здымалі відэа”. Між іншым, Ганна Смушкова ў Заеліцы жыве ўсяго некалькі год, з сям’ёй пераехала з Украіны. Але гэта ні ў якім разе не замінае ёй вывучаць і размаўляць на беларускай мове, расказала настаўніца, нават наадварот — вымаўленне ў яе чысцюткае, несумненна, гэта таксама паўплывала на станоўчыя ацэнкі журы.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

Двое погибших и один пострадавший из-за пожаров сухой растительности

20 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Белорусская православная церковь прошла перерегистрацию

20 сентября 2024
Читать новость
Общество

Вместе со всеми. Глусчане поделились впечатлениями от патриотического форума

20 сентября 2024
Читать новость
Культура

В честь Дня народного единства. В Глусском районе прошел автопробег

20 сентября 2024
Читать новость
Власть

«Перестать кланяться импортному яблоку». Лукашенко о задаче страны в плодоводстве

20 сентября 2024
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напоминает: сжигание сухой растительности под запретом

20 сентября 2024
Читать новость

Рекомендуем