Темы

Лёд замест халадзільніка

Лёд замест халадзільніка

Здаецца, што рэчы, якімі мы карыстаемся ў побыце, напрыклад, мабільнік, электрычны прас, халадзільнік і іншыя прыборы, заўжды былі ў нашых дамах: дапамагалі чалавеку і палягчалі яго жыццё. Сучасныя дзеці ўвогуле ўпэўнены, што электрычнасць у кожным доме была заўсёды, і вельмі здзіўляюцца, калі ім гаворыш, што “лямпачка Ільіча” для большасці савецкіх людзей загарэлася ўсяго каля 60—70 гадоў назад, а электрапрыборы з’явіліся і таго пазней. Як жа жылі без халадзільніка, напрыклад? А вось як.

Цягам не аднаго стагоддзя для захавання прадуктаў беларусы выкарыстоўвалі звычайны лёд. Зімою ў моцныя маразы мужчыны ехалі на раку або да тоні і пілавалі там лёд. Потым грузілі яго на сані і везлі дахаты.  Гаспадары зносілі глыбы лёду ў склеп, засыпалі тоўстым пластам драўняных апілак або сенам ці саломай. У такім выглядзе лёд захоўваўся амаль год і падтрымліваў летам у памяшканні патрэбную тэмпературу, каб не псаваліся прадукты. Цікава, што такія ж халадзільнікі выкарыстоўваліся і на малочных фермах у калгасах.

Пра нарыхтоўку лёду згадваецца ў падшыўцы газеты “Сцяг Радзімы” за 1968 год, а дакладней, у нататцы “Працавіты юнак”: “Гэтай зімой Уладзімір Слесаронак вывозіў на палеткі гной, нарыхтоўваў лёд для жывёлагадоўчых ферм…”.

Як выкарыстоўвалі назапашаны лёд, падзялілася ўспамінамі з рэдакцыяй Алена Рыгораўна Долбік, былая даярка калгаса “15 год Кастрычніка”, што знаходзіўся ў Балашэвічах. “Зімы ў тыя часы былі марозныя, не тое, што зараз, — расказвае Алена Рыгораўна. — Раку ды азярынкі вакол яе скоўвала тоўстым лёдам. Мужчыны звычайнымі піламі выразалі вялікія кавалкі і везлі іх на калгасны двор. Там складвалі, перасыпаючы апілкамі (вельмі шмат было апілак!). Мы, даяркі, выграбалі лёд з тых апілак і везлі на ферму. Там ачышчалі, абмывалі кавалкі лёду, клалі іх у вялікую балею, а потым ставілі туды бітоны з малаком. Так яно ахалоджвалася і захоўвалася свежым да прыезду малакавоза. Назапашанага за зіму лёду нам хапала на ўсё лета”.

Вось такія экалагічныя, не патрабуючыя ніякай энергіі, акрамя людской працы, былі ў нас халадзільнікі яшчэ зусім нядаўна па гістарычных мерках. Але час ідзе, і тэхніка развіваецца вялізнымі крокамі: сучасны халадзільнік ужо не толькі захоўвае прадукты, але і можа шмат іншага. Напрыклад, каб чалавек не стаяў ля адчыненых дзверцаў халадзільніка ў задуменні, выбіраючы патрэбныя прадукты, карэйскія вытворцы прыдумалі арыгінальны халадзільнік. Ён складаецца з двух аддзяленняў з некалькімі дзверцамі. У кожнай з іх устаноўлены відэакамеры, якія пастаянна праглядаюць змесціва халадзільніка і выдаюць інфармацыю аб размяшчэнні прадуктаў на сэнсарны дысплей. Карыстальнік бачыць неабходны прадукт на экране, адкрывае адпаведную дзверцу і хутка дастае ўсё, што трэба. Акрамя дэманстрацыі запасаў на экране, “разумны” халадзільнік можа яшчэ параіць рэцэпт страў з таго, што маецца на паліцах.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту

Последние новости

Общество

Поздравления с Днем защитников Отечества принимал Евгений Тимофеевич Шилов

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Могилёвской области за выходные задержали девять пьяных водителей

24 февраля 2025
Читать новость
Власть

От авиастроения до строительства метро. Лукашенко предложил Свердловской области России развивать сотрудничество

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

Приносят не только газеты и письма. Рассказываем, как работают глусские почтальоны

23 февраля 2025
Читать новость
Общество

Глусские офицеры — среди лучших

23 февраля 2025
Читать новость
Власть

С Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Поздравление руководства района

23 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем