Темы

Сельская бібліятэка — нацыянальны ўзровень

Сельская бібліятэка — нацыянальны ўзровень

Калі ў раённай бібліятэцы загаварылі пра ўдзел у 20-м Нацыянальным конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”, то лепшага матэрыялу, чым у Каткаўскай сельскай бібліятэцы, і адшукаць было цяжка. Па-першае, тут ужо больш за 20 гадоў дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Золак” па далучэнні дзяцей і падлеткаў да нацыянальных святаў, абрадаў, звычаяў. Па-другое, уся гэта работа праводзіцца ў цеснай сувязі з мясцовым СДК і філіялам дзіцячай школы мастацтваў, таму іх мерапрыемствы заўсёды праходзяць цікава, весела, запамінальна.
— Так, — пагаджаецца сама бібліятэкар Таццяна Пінчук, — матэрыялу ў нас і насамрэч сабрана вельмі шмат. Прычым усе метадычныя рэкамендацыі мы стараемся заўсёды дапаўняць мясцовым матэрыялам, па-свойму іх апрацоўваем. Мае першыя выхаванцы, з кім мы толькі пачыналі вывучэнне народных звычаяў і святаў, ужо сталі дарослымі людзьмі, але і дагэтуль памятаюць многае з таго, пра што даведаліся ў дзяцінстве, узгадваюць нашы першыя сумесныя мерапрыемствы. Сённяшнім удзельнікам “Золака”, а гэта школьнікі ад 8 да 14 гадоў, таксама падабаецца тое, што мы робім.
Тут будзе дарэчы сказаць, што ў дзень нашага прыезду ў Катку ў бібліятэцы і сапраўды былі дзеці, як самі яны зазначылі, прыйшлі на рэпетыцыю да Купалля. Калі запыталася, што ім запомнілася з ужо праведзеных святаў, то і хлопчыкі, і дзяўчынкі дружна сказалі пра Масленіцу, асабліва ім запомніўся конкурс з блінамі, якія трэба было з’есці на хуткасць — каму ж такое не спадабаецца?! Па кароткай, але даволі змястоўнай размове з бібліятэкарам і юнымі наведвальнікамі бібліятэкі было зразумела, што гэта сельская бібліятэка і сапраўды — асяродак нацыянальнай культуры. Таму заканамерным бачыцца і вынік гэтай работы: Каткаўская сельская бібліятэка Глускага раёна стала ўладальнікам першай прэміі вышэйназванага Нацыянальнага конкурсу.
Тут таксама Таццяна Леанідаўна падкрэслівае, што рыхтавала прэзентацыі і афармляла неабходны для конкурсу матэрыял не адна, а ў цесным узаемадзеянні з метадыстамі бібліятэчнай сістэмы. Ці не ў гэтым і сакрэт яе поспеху, што ўмее працаваць з людзьмі, умее зацікавіць сваімі ідэямі і так іх увасобіць у жыццё, што і далей усім хочацца зноў прыходзіць сюды, збірацца разам, чытаць, слухаць, распавядаць.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Магазин «ЯкДома» торгового унитарного предприятия «Торговый дом «Цымус» открылся в Глуске

17 апреля 2025
Читать новость
Власть

Руководители министерств, местной вертикали, предприятий. Лукашенко принял кадровые решения

17 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Глуске в парке напротив средней школы № 2 продолжаются работы по благоустройству

17 апреля 2025
Читать новость
Актуально

РЕЛИГИОЗНЫЕ ПРАЗДНИКИ БЕЗ ПРОИСШЕСТВИЙ: СПАСАТЕЛИ НАПОМИНАЮТ О ПРАВИЛАХ ПОЖАРНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

17 апреля 2025
Читать новость
Общество

ООО «Алюр Групп» приглашает на работу

17 апреля 2025
Читать новость
Власть

«Подвигу народа жить в веках» — так звучит тема единого дня информирования, который проходит сегодня в Глусском районе

17 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем