Темы

Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага

Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага

Сардэчна віншую вас з вялікім і светлым святам — Пасхай —

і звяртаюся сёння да кожнага з вас са словамі велікоднага прывітання:

Хрыстос  Уваскрос!

Уваскрэсенне Хрыста — самае радаснае і доўгачаканае свята ў літургічным годзе, бо дорыць нам асаблівую радасць ад усведамлення перамогі Збаўцы над апошнім ворагам — смерцю, дорыць упэўненасць у нашай несмяротнасці і вечным прабыванні ў Нябесным Валадарстве.

Добры Бог дараваў усім людзям вечнае жыццё, але, каб быць годным гэтага вялікага дару, чалавек павінен праявіць намаганне, зрабіць рашучы крок насустрач Хрысту. А ў Хрыстовым Касцёле ёсць усё неабходнае для дасягнення гэтай мэты. Ён, як любячая Маці, адорвае сваіх дзяцей усім, што карысна для збаўлення, звяртае да нашых сэрцаў добрую навіну Евангелля, навучае нас словамі мудрасці, асвячае нас святымі сакрамэнтамі.

З моманту Хрыстовага Уваскрэсення кожны хрысціянін у любых жыццёвых абставінах можа спадзявацца на ўсемагутную Божую дапамогу. З Богам мы можам пераадолець любыя цяжкасці, бо кожны з нас дзякуючы Уваскрэсенню Пана атрымаў адвагу і ўслед за апосталам Паўлам можа ўсклікнуць: я “ўсё магу ў Езусе Хрысце, які мяне ўзмацняе” (пар. Флп 4,13).

Жадаю, каб вера ў Езуса Уваскрослага жыла ў сэрцы кожнага з нас. Няхай жа ў гэтае радаснае свята кожны чалавек адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца, у якім народзіцца вясна надзеі, што нясе ўсім хрысціянам Святы Юбілейны 2025 год.

Хрыстус  уваскрос!

Сапраўды  Уваскрос!

Аллелюя!

біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB

Генеральны Вікарый

Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Последние новости

Культура

Вокальный ансамбль «Новые голоса» Глусской детской школы искусств имени Валерия Иванова существует около 3 лет

21 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Бесплатный правовой прием пройдет 24 апреля в Глуске

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив «Дипсервиса» с 30-летием учреждения

21 апреля 2025
Читать новость
Общество

Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага

20 апреля 2025
Читать новость
Власть

С праздником Воскресения Христова! Поздравление от руководства района

20 апреля 2025
Читать новость
Общество

Пасхальное послание Преосвященнейшего Серафима, епископа Бобруйского и Быховского

19 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем